Дата дня
14 траўня 1995 году прайшоў першы ў гісторыі Рэспублікі Беларусь рэфэрэндум. У выніку:
- краіна зьмяніла дзяржаўную сымболіку часоў адноўленай незалежнасьці — герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг — на падпраўленыя савецкія сымбалі;
- расейская мова набыла статус дзяржаўнай.
Таксама рэфэрэндум даў Лукашэнку карт-блянш на эканамічную інтэграцыю з Расеяй і права спыняць паўнамоцтвы Вярхоўнага Савету.
Таксама ў гэты дзень
1613 — мястэчка Жыровічы атрымала Магдэбурскае права.
1659 — пачалася маскоўская аблога Быхаўскага замку, якая працягнецца да 4 сьнежня.
1795 — улады Расейскай імпэрыі скасавалі магдэбурскае права Менску, нададзенае ў 1499 вялікім князем Аляксандрам.
1874 — у Менску пачаў дзейнічаць першы фантан, упрыгожаны скульптурнай кампазыцыяй «Хлопчык зь лебедзем».
1948 — абвешчаная незалежнасьць Ізраілю.
1954 — у Гаазе дзяржавы — сябры ААН падпісалі «Канвэнцыю аб абароне культурных каштоўнасьцяў у выпадку збройнага канфлікту».
1955 — у Варшаве падпісалі дэклярацыю аб стварэньні Арганізацыі вайсковай дамовы. Так званая Варшаўская дамова краінаў сацлягеру існавала да 1 ліпеня 1991 году.
2002 — выбітны музыка Ўладзімер Мулявін пад Менскам трапіў у аўтакатастрофу. Амаль год ён змагаўся за жыцьцё, але беспасьпяхова.
2011 — засуджаны на 5 гадоў турмы былы кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў.
Андрэй Саньнікаў падчас прысуду 14 траўня 2011
2015 — Беларусь далучылася да Балёнскага працэсу. 11 красавіка 2022 году сяброўства прыпынена.
У гэты дзень нарадзіліся
1806 — Эдвард Ян Ромэр, грамадзкі дзяяч, літаратар і мастак.
1814 — Каятан Касовіч, беларускі і расейскі навуковец-усходазнаўца, першы вучоны-санскрытоляг у Расеі.
1869 — Янкель Кругер, беларускі жывапісец і пэдагог, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 20 фактаў пра Янкеля Кругера, які вучыў Хаіма Суціна і не паразумеўся з жонкай Янкі Купалы1899 — Тодар Куніцкі, лекар, адзін з заснавальнікаў Беларускага студэнцкага саюзу ў Вільні і Беларускага сялянскага саюзу.
1907 — Язэп Жыновіч, дырыгент, кампазытар і пэдагог, народны артыст БССР і СССР, прафэсар, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР.
1908 — Нiна Ватацы, бібліёграф і літаратуразнаўца.
1933 — Анатоль Малафееў, кіраўнік БССР.
1956 — палітвязень Уладзімер Мацкевіч, філёзаф, грамадзка-палітычны дзяяч, тэлевядоўца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Найяскравейшая постаць крытычнага інтэлектуала». Хто такі Ўладзімер Мацкевіч, якога ня выпусьцілі з турмы пасьля 10 сутакУ памяці
1873 — Міхаіл Дзьмітрыеў, дырэктар Наваградзкай гімназіі.
1939 — Павал Жаўрыд, дзяяч нацыянальна-вызваленчага руху, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня.
1998 — Фрэнк Сінатра, амэрыканскі сьпявак, актор і шоўмэн.