Якуб Колас

1
Кастусь Міцкевіч (будучы Якуб Колас) – навучэнец Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі. 1902 г. З фондаў БДАМЛМ

2
Якуб Колас – супрацоўнік рэдакцыі газэты “Наша Ніва”. 1908 г. З фондаў БДАМЛМ

3
Дом у Смольні, дзе ў 1912 г. упершыню сустрэліся Якуб Колас і Янка Купала. З фондаў БДАМЛМ

4
Якуб Колас з жонкай Марыяй і сынам Данілам у час службы ў запасным палку ў г. Пярмі. 1917 г. З фондаў БДАМЛМ

5
Зьмітрок Бядуля і Якуб Колас у дзень узнагароджаньня ордэнамі. 1939 г. З фондаў БДАМЛМ

6
Якуб Колас і дзед Талаш у працоўным кабінэце пісьменьніка. 1943 г. З фондаў БДАМЛМ

7
Якуб Колас і дырэктар Батанічнага інстытуту АН БССР Васіль Купрэвіч падпісваюць Стакгольмскі заклік. 1950 г. З фондаў БДАМЛМ

8
Віцэ-прэзыдэнт АН БССР Якуб Колас у працоўным кабінэце. 1950 г. З фондаў БДАМЛМ

9
А. Пракоф’еў, К. Сіманаў, С. Міхалкоў, Я. Колас, П. Броўка, К. Крапіва, І. Шамякін, Б. Спрынчан сярод удзельнікаў ІІІ зьезду пісьменьнікаў БССР. 1954 г. З фондаў БДАМЛМ

10
Якуб Колас і Пятрусь Броўка (сядзяць) з удзельнікамі нарады маладых пісьменнікаў. Злева стаіць Уладзімір Караткевіч. Верасень 1955 г. З фондаў БДАМЛМ

11
Якуб Колас зь пісьменьнікамі Максімам Лужаніным, Максімам Танкам, Янкам Брылём, Іванам Шамякіным і чальцамі польскай дэлегацыі. 1955 г. З фондаў БДАМЛМ

12
Якуб Колас выступае на адкрыцьці Беларускай рэспубліканскай канфэрэнцыі прыхільнікаў міру. 1956 г. З фондаў БДАМЛМ

13
Якуб Колас. Фота з запрашэньня на вечарыну, прысьвечаную 75-годзьдзю з дня народзінаў пісьменьніка. 1957 г

14
Цеплаход “Якуб Колас” ля прычалу ў порце Ізмаіл. 1976 г. З фондаў БДАМЛМ