Кааліцыя «Хуткая гуманітарная дапамога» працягвае збор сродкаў, прымеркаваны да Міжнароднага дня барацьбы за правы людзей з інваліднасьцю, які адзначаецца 5 траўня.
24 красавіка споўнілася 43 гады Марыі Калесьнікавай. Гэты дзень народзінаў палітзьняволеная сустрэла ў калёніі ў Гомлі. Сястра Марыі Тацяна Хоміч расказала Свабодзе апошнія навіны ад яе.
Экспэрты ААН занепакоеныя практыкай прымусовага псыхіятрычнага лячэньня беларускіх палітвязьняў.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
У сувязі з гадавінай расправы над незалежнымі прафсаюзамі ў Беларусі Канфэдэрацыя рэвалюцыйных працоўных прафсаюзаў Турэччыны DİSK накіравала ліст беларускаму амбасадару ў гэтай краіне Анатолю Глазу.
У беларускіх папраўчых калёніях абвастрылася праблема атрыманьня грашовых пераводаў для вязьняў.
Палітзьняволены Андрэй Чапюк скончыў адбываць свой тэрмін, але на волю яго вывезьлі не адразу, а правялі дадатковы допыт.
68-гадовы палітвязень Мікола Статкевіч утрымліваецца за кратамі без вестак, у рэжыме інкамунікада ўжо 800 дзён. Гэта стала стала вядома ад яго сваякоў.
На 18 красавіка ў Беларусі сама меней 1200 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Рэальна зьняволеных паводле палітычных матываў у краіне можа быць больш.
Традыцыйная дзіцячая акцыя сёлета ладзіцца праектам «Хуткая гуманітарная дапамога», куды ўваходзяць Фонды BYSOL, By_Help, Краіна для Жыцьця, Dissidentby i Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой (ABBA).
Пра высылку былога палітвязьня з забаронай прыяжджаць у краіну даведаліся праваабаронцы.
Выступаючы падчас рэспубліканскага суботніку на месцы будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музэю і парку Народнага адзінства, Лукашэнка зрабіў некалькі гучных заяваў.
Да выхаду на волю палітвязьню Сьцяпану Латыпаву яшчэ застаецца каля трох гадоў.
Дакладную прычыну праваабарончая ініцыятыва не патлумачыла, спаслаўшыся толькі на «апошнія навіны». Напярэдадні КДБ прызнаў ініцыятыву «экстрэмісцкім фармаваньнем».
Па стане на 8 красавіка ў Беларусі сама меней 1202 палітвязьні, прызнаныя праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць зьняволеных паводле палітычных матываў у краіне можа быць большай.
Праваабаронцы «Вясны» сустрэліся з былым палітвязьнем Уладзіславам Ефімовічам з Івацэвічаў, які ў студзені 2025-га выйшаў на волю і зьехаў зь Беларусі.
Усяго, паводле зьвестак «Вясны», у Беларусі 1208 палітвязьняў, зь іх праваабаронцы налічылі як мінімум 112 чалавек, якіх з 2020 году асудзілі за ахвяраваньні.
Палітзьняволеная Вікторыя Кульша мусіла выйсьці на волю ў красавіку 2025 году па заканчэньні тэрміну, але днямі яе перавялі ў гомельскі СІЗА-3 у межах чацьвёртай крымінальнай справы за «непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі».
Палітзьняволены анархіст Мікола Дзядок мусіў выйсьці на волю 4 красавіка, але яго перавялі ў СІЗА № 1 па новай крымінальнай справе.
З пачатку году зь Беларусі фондам салідарнасьці BySol было эвакуіравана 29 чалавек, паведаміў яго сузаснавальнік Андрэй Стрыжак 31 сакавіка ў эфіры ютуб-каналу «Обычное утро».
Падчас апошняга візыту ў Вашынгтон міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі «асабіста вёў перамовы» аб вызваленьні беларускага палітвязьня, журналіста, актывіста неафіцыйнага Саюзу палякаў Анджэя Пачобута.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі і Міністэрства ўнутраных спраў на 27 сакавіка 2025 году прызналі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» 269 груп грамадзян, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Старонку амэрыканскага рэжысэра, сцэнарыста і прадусара Эрні Барбараша @erniebarbarash ў сацыяльнай сетцы Х улады Беларусі прызналі экстрэмістцкай.
У Гродне затрыманы мужчына, які знаходзіўся ў вышуку «за падзеі 2020 года», паведамляе прэсавая служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Жанчыне, якая выгукнула «Слава Ўкраіне» падчас рок-опэры «Распятая юность», якую прадставіў 23 сакавіка тэатар самаабвешчанай так званай «ЛНР» на сцэне Беларускай дзяржаўнай філярмоніі, далі 20 сутак арышту.
За кратамі працягваецца ціск на анархіста, які ў зьняволеньні з восені 2019 году.
«Выкарыстоўваць усе даступныя дыпляматычныя сродкі» для ціску на рэжым Аляксандра Лукашэнкі з мэтай спыненьня рэпрэсій і вызваленьня палітвязьняў заклікалі міжнародную супольнасьць 24 сакавіка дзесяць беларускіх праваабарончых арганізацый.
Будучыню Менскага турэмнага Пішчалаўскага замку, у якім да апошняга часу знаходзілася СІЗА № 1, абмеркавалі на апэратыўнай нарадзе ў Менгарвыканкаме 24 сакавіка, паведамляе «Минск-новости».
Ня меней за 34 чалавекі былі асуджаныя за «наўмыснае прывядзеньне ў непрыдатнасьць транспартнага сродку або шляхоў зносін» або замах на гэта (артыкул 309 КК) з сярэдзіны 2020 году, падлічылі праваабаронцы «Вясны».
Былога журналіста Свабоды Ігара Карнея пераводзяць адбываць пакараньне ў калёнію ў Мазыры. Этап зь перасыльнымі турмамі звычайна доўжыцца да тыдня.
Група беларускіх праваабаронцаў, якія цяпер у эміграцыі, перадала зварот Высокаму камісару ААН у правах чалавека Фолькеру Цюрку.
У Менскім гарадзкім судзе агучылі прысуд палітзьняволенаму Масатосі Наканісі — сем гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у 500 базавых велічыняў (21 тысяча рублёў).
Палітзьняволеная Антаніна Канавалава, давераная асоба Сьвятланы Ціханоўскай на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году, пакінула Беларусь.
Amnesty Polska заклікае далучыцца да кампаніі #BiegamDobrze, каб падтрымаць беларускіх палітвязьняў.
Палітзьняволены Ўладзімер Гундар ня мае адной нагі вышэй калена. На прагулкі ён выходзіць на мыліцах.
У Эўрапейскім парлямэнце прайшла ўжо трэцяя акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязьняў.
13 сакавіка ў праскім Інстытуце вывучэньня таталітарных рэжымаў адбылася прэзэнтацыя кнігі «Няскоранае пакаленьне» — зборніку гісторыяў беларускіх студэнтаў, жыцьці якіх зьмяніліся ў 2020 годзе. Гэта 25 галасоў маладых беларусаў і беларусак, якія апынуліся ў выгнаньні, прайшлі праз рэпрэсіі і турмы.
У сьпісе хворыя, інваліды, людзі з мэнтальнымі разладамі, вязьні сталага ўзросту. У траўні 2024 году у такім сьпісе былі 254 палітвязьні.
Менскі гарадзкі суд аб’явіў перапынак у разглядзе крымінальнай справы журналіста, палітвязьня Ігара Ільяша. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку журналіст Сяргей Ваганаў, дзед жонкі Ільяша журналісткі Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай), таксама палітзьняволенай.
Бацьку шасьцярых дзяцей Аляксандру Зялюткіну пасьля болей чым трох гадоў зьняволеньня пачалі пагражаць новымі крымінальнымі справамі. Па вызваленьні ён выехаў зь Беларусі.
4 гады таму затрымалі журналіста Дзяніса Івашына. Палітвязень правёў за кратамі ўжо 1461 дзень.
9 сакавіка каля амбасады Беларусі ў Вільні прайшоў мітынг з нагоды другой гадавіны ўтрыманьня палітзьняволенага Сяргея Ціханоўскага бяз сувязі з вонкавым сьветам і супраць рэпрэсіяў у Беларусі.
У Беларусі цяпер 154 палітзьняволеныя жанчыны. Праваабаронцы «Вясны» да сьвята 8 сакавіка прэзэнтавалі агляд парушэньняў правоў жанчын у месцах няволі ў Беларусі з 2020-га па канец 2024 году.
7 сакавіка ў Менскім гарадзкім судзе пачынаецца працэс над журналісткай Палінай Піткевіч, якую затрымалі ў чэрвені 2024 году.
Гэта робіцца, каб пакінуць за кратамі і псыхалягічна зламаць чалавека, перакананы былы палітвязень Леанід Судаленка.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Праваабарончая супольнасьць прызнала ў лютым палітвязьнямі 39 чалавек і запатрабавала рэабілітацыі 16 экс-палітвязьняў, аб пазбаўленьні волі якіх стала вядома ўжо пасьля вызваленьня. Такія дадзеныя зьмяшчаюцца ў падрыхтаваным «Вясной» аглядзе сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў лютым 2025 году.
У Празе прайшоў вечар салідарнасьці з палітзьняволенымі праваабаронцамі Валянцінам Стэфановічам, Алесем Бяляцкім і Ўладзем Лабковічам.
Вершы на волі і вершы за кратамі розьняцца ня толькі і ня столькі месцам іх стварэньня. Часта ў турме яны становяцца адзіным спосабам кантакту зь дзецьмі, незаменным болесуцішальным лекам, містычнай повязьзю з рэчаіснасьцю.
28 лютага у Беларускім Замку ў Вільні прайшла сустрэча з нобэлеўскай ляурэаткай, пісьменьніцай Сьвятланай Алексіевіч.
Загрузіць яшчэ