З надыходам зімы ўкраінскія вайскоўцы на ўсходзе Ўкраіны ўладкоўваюць побыт у бліндажах. 24-я мэханізаваная брыгада ўкраінскай арміі, якая процістаіць прарасейскім сэпаратыстам, месьціцца ў адным з самых гарачых пунктаў Луганскай вобласьці. Пазыцыя на ўзгорку каля пасёлка Новаташкоўскае дазваляе весьці назіраньне за кантрольнымі пунктамі сэпаратыстаў ўсяго за некалькі сотняў метраў. Вайскоўцы сьцьвярджаюць, што звычайна яны назіраюць значна большую колькасьць сэпаратыстаў на пазыцыях, але ў дзень, калі на пазыцыі былі журналісты Ўкраінскай рэдакцыі Радыё Свабода, халаднаватае надвор'е прымусіла абодва бакі хавацца ў бліндажах. Некаторыя байцы 24-й брыгады застаюцца на перадавой ўжо больш за восем месяцаў і ніяк ня могуць дачакацца калядных сьвятаў, каб нарэшце вярнуцца дадому.
Зіма ў акопах на ўсходзе Ўкраіны

1
Знак папярэджвае аб тым, што тэрыторыя замініравана.

2
Ўкраінскі вайсковец з пазыўным «Лысы» тлумачыць, што паблізу лініі фронту дзейнічаюць выведвальныя групы праціўніка.

3
Сьцяг сэпаратыстаў, на якім можна разгледзець надпіс: «Новороссия» - вісіць ўсяго за 500 метраў ад украінскага блёк-посту.

4
Каб падтрымліваць сябе ў добрай фізычнай форме, вайскоўцы выкарыстоўваюць розныя самаробныя прыстасаваньні.

5
Куры проста на вайсковых ўмацаваньнях.

6
Пабудаваная вайскоўцамі капліца.

7
Абраз на сьцяне падземнай капліцы.

8
Печка-буржуйка ў бліндажы дазваляе сагрэцца самім і закіпяціць ваду для гарбаты і кава.

9
Вайскоўцы рамантуюць бэнзапілу. Яны павінны нарыхтаваць дровы для абагрэву бліндажоў.

10

11
Нягледзячы на дрэннае надвор'е, валанцёры езьдзяць да лініі фронту, каб перадаць украінскім вайскоўцам дапамогу. Часам валанцёры робяць па некалькі рэйсаў па разьбітых дарогах, каб даставіць усё неабходнае.

12
Вайскоўцы атрымаліваюць узнагароды ад прадстаўніка міністэрства абароны Ўкраіны за мужнасьць, гераізм і адданасьць Радзіме.