Больш двух гадоў частка жыхароў Вэнэсуэлы пратэстуе супраць палітыкі прэзыдэнта Нікаляса Мадуры. У сувязі з гэтым Мадура абвясьціў аб скліканьні ўстаноўчага Нацыянальнага сходу, які павінен рэфармаваць прававую сыстэму краіны. Апазыцыя назвала гэта рашэньне «канстытуцыйным махлярствам», а ў краіне з новай сілай узьнялася хваля пратэсту.
Новая хваля пратэстаў. Вэнэсуэла супраць Мадуры

1
Амаль год у Вэнэсуэле працягваюцца пратэсты насельніцтва з-за недахопу прадуктаў харчаваньня і мэдыкамэнтаў. Краіна, па сутнасьці, знаходзіцца ў рэжыме надзвычайнага становішча. Амаль два мільёны людзей падпісалі пэтыцыю за адстаўку прэзыдэнта Мадуры, а ў сталіцы ўжо трэці год дзясяткі тысяч вэнэсуэльцаў рэгулярна выходзяць на акцыі пратэсту.

2
Паводле Цэнтрабанку Вэнэсуэлы, толькі за 2016 год інфляцыя дасягнула 800%, а ВУП скараціўся амаль на 19%.

3
Вэнэсуэла – краіна з найбуйнейшымі ў сьвеце выяўленымі запасамі нафты, яе эканоміка залежыць ад агульнасусьветных коштаў на нафту на 90%. Але з-за асаблівасьцяў вэнэсуэльскіх радовішчаў і некампэтэнтнага рэгуляваньня нафтавай галіны ўрадам Мадуры, краіна практычна страціла магчымасьць здабываць нафту самастойна.
На фота – былы прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс падчас візыту на нафтавае радовішча ў штаце Карабоба 10 жніўня 2006 года
На фота – былы прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс падчас візыту на нафтавае радовішча ў штаце Карабоба 10 жніўня 2006 года

4
На фоне падзеньня здабычы нафты з паліцаў хутка пачалі зьнікаць тавары першай неабходнасьці. У крамах іх можна атрымаць па пашпарце, адстаяўшы доўгія чэргі. Тым ня менш, голаду ў краіне пакуль няма.
На фота – Нікаляс Мадура выступае на пікеце ў падтрымку свайго праўленьня. 1 верасьня 2016 года
На фота – Нікаляс Мадура выступае на пікеце ў падтрымку свайго праўленьня. 1 верасьня 2016 года

5
На чорным рынку можна набыць шмат якія тавары, але па павышаным у некалькі разоў кошце. Праваабаронцы паведамляюць, што ў кантрабандзе і продажы вайсковых запасаў могуць быць замешаныя некаторыя прадстаўнікі ваеннай эліты.
На фота – сутыкненьні пратэстоўцаў з паліцыяй 19 красавіка 2017 года
На фота – сутыкненьні пратэстоўцаў з паліцыяй 19 красавіка 2017 года

6
Праз пагаршэньне крызысу, у краіне недахоп ня толькі прадуктаў харчаваньня, але і контрацэптываў. Іх таксама можна знайсьці толькі на чорным рынку за высокую цану. З гэтай прычыны некаторыя жанчыны ідуць на скрайнія крокі – стэрылізацыю. У шэрагу дзяржаўных клінік нават увялі «стэрылізацыйны дзень». За адзін такі дзень дактары апэруюць да 40 пацыентак.

7
Тых, хто пратэстуе на вуліцах і выступае за адстаўку Мадуры, прэзыдэнт называе тэрарыстамі. Ён абвінавачвае незадаволеных у сувязях з ЗША і сьцьвярджае, што яны рыхтуюць дзяржаўны пераварот. У сувязі з палітычным і эканамічным крызысам Мадура выдаў указ аб пашырэньні складу нацыянальнай міліцыі да паўмільёна чалавек.
На фота – члены Баліварыянскай нацыянальнай міліцыі на парадзе ў гонар сямігадовай гадавіны свайго стварэньня
На фота – члены Баліварыянскай нацыянальнай міліцыі на парадзе ў гонар сямігадовай гадавіны свайго стварэньня

8
На сёньняшні дзень многія лідэры апазыцыі апынуліся за кратамі. Але на свабодзе ўсё яшчэ застаецца адна з ключавых фігураў пратэсту – Ліліян Цінторы. У мінулым – мадэль, удзельніца рэаліці-шоў, палітычнай і праваабарончай дзейнасьцю яна пачала займацца ў 2007 годзе разам са сваім мужам Леапольда Лопэсам. Да 2015 году яна зрабілася тварам вэнэсуэльскай апазыцыі

9
Згодна са справаздачамі праваабаронцаў вэнэсуэльскай арганізацыі Foro Penal, толькі за два гады пратэстаў улады затрымалі звыш трох тысяч чалавек, 800 зь якіх да гэтага часу знаходзяцца ў зьняволеньні. Частку затрыманых улады катавалі.
На фота – паліцыя затрымала апазыцыянэра падчас антыўрадавых акцый 10 красавіка
На фота – паліцыя затрымала апазыцыянэра падчас антыўрадавых акцый 10 красавіка

10
Амаль за тры гады пратэстаў, па афіцыйных дадзеных, у сутыкненьнях з паліцыяй загінулі ня менш за 70 чалавек.
На фота – жыхары Каракаса на мэмарыяльнай цырымоніі ў гонар загінулых падчас вулічных пратэстаў
На фота – жыхары Каракаса на мэмарыяльнай цырымоніі ў гонар загінулых падчас вулічных пратэстаў