Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы лічыць «Бурага» адказным у злачынствах супраць беларускай меншасьці з прыкметамі генацыду.
Польскія нацыяналісты і іх праціўнікі ў Гайнаўцы
У суботу ў Гайнаўцы на Падляшшы адбылося шэсьце ў гонар польскіх антыкамуністычных падпольнікаў у пасьляваенны час. У маршы, арганізаваным нацыяналістамі, прынялі ўдзел каля 200 чалавек. Удзельнікі шэсьця несьлі вялікі банэр з выявай Рамуальда Райса «Бурага». Фотарэпартаж Ігара Ісаева.

1
За грамадзкім парадкам сачыла паліцыя. Існавала небясьпека, што могуць адбыцца сутыкненьні паміж нацыяналістамі ды іхнымі праціўнікамі, актывістамі руху «Грамадзяне Рэспублікі Польшчы».

2
Большасьць удзельнікаў абедзьвюх акцыяў складалі прыежджыя.

3
Арганізатарамі шэсьця нацыяналістаў былі ONR (Нацыянальна-радыкальны лягер) і «Ўсяпольская моладзь».

4

5

6
Удзельнікі шэсьця крычалі лёзунгі «Вялікая хрысьціянская Польшча», «Буры, Буры, наш герой», «Нацыянальная Гайнаўка», «Раз сярпом, раз молатам чырвоную галоту».

7
Як зазначаюць назіральнікі, аховы акцыі было ня менш, чым удзельнікаў.

8
Жанчына з тэлефонам падпявае сьпеву ўдзельнікаў акцыі: «А на дрэвах замест лісьця вісець будуць камуністы»

9

10

11
Вайсковыя рэканструктары. «Глядзі, Буры пайшоў», — камэнтавалі іх шэсьце мясцовыя жыхары.

12
«Кельцкі крыж» на адным са сьцягоў.

13

14
Праціўнікі шэсьця з руху «Грамадзяне Рэспублікі Польшчы».

15
Ад шэсьця нацыяналістаў іх аддзяляла паліцыя. Праціўнікі шэсьця крычалі «Буры — ня наш герой», «Нацыяналізм лечыцца».

16

17
Сутыкненьняў паміж удзельнікамі акцыяў не адбылося. Аднак паліцыя затрымала некалькі ўдзельнікаў контраманіфэстацыі.

18

19
«Ідуць, ідуць, нацыяналісты», — скандавалі ўдзельнікі шэсьця.

20

21
Акцыя нацыяналістаў скончылася ў Гайнаўскім доме культуры паказам фільму пра Рамуальда Райса.

22
Мэмарыял ахвяраў вайны ў Гайнаўцы. А 12.00 гадзіне там адбылася жалобная акцыя ў памяць пра ахвяраў Рамуальда Райса. У ёй узяў удзел лідэр польскай левай партыі Razem Адрыян Зандбэрг.

23