Аляксандар Лукашэнка ня толькі павіншаваў з Днём перамогі, але і згадаў пра дамову аб ракетах сярэдняй і малой далёкасьці на афіцыйным ускладаньні кветак да манумэнту на плошчы Перамогі ў Менску 9 траўня.
Лукашэнка з сынамі на афіцыйнай цырымоніі на Дзень перамогі ў Менску. ФОТА

1
Побач з Аляксандрам Лукашэнкам на цырымоніі, як і ў мінулыя гады, былі сыны Віктар (першы зьлева), Дзьмітрый (другі зьлева) і Мікалай (трэці зьлева), а таксама шэраг чыноўнікаў: зьлева ад Лукашэнкі старшыня Савету рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч, справа — прэм’ер-міністар Сяргей Румас

2
Лукашэнка растлумачыў, што на парад у Маскве яго і не запрашалі, а калі б і запрасілі, цяжка было бы спалучыць паездку ў Маскву з парадам у Менску

3
Міністар унутраных справаў быў ня ў форме савецкага НКВД — яго раней крытыкавалі за такое адзеньне на публічных мерапрыемствах. Але людзі ў форме НКВД трапляліся сярод шараговых удзельнікаў акцыі

4
У прамове Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём перамогі і заявіў, што «менавіта на беларускай зямлі савецкія салдаты разьвянчалі міт аб непераможнасьці ваеннай машыны Трэцяга рэйху»

5

6
Прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант

7

8
У белым — Натальля Качанава, кіраўніца адміністрацыі прэзыдэнта

9

10
На афіцыйных урачыстасьцях у Менску практычна не выкарыстоўвалася савецкая сымболіка. Але на парадзе ў Магілёве разгарнулі гіганцкі савецкі сьцяг

11

12
Акрамя цырымоніі на плошчы Перамогі ўрачыстасьці адбываюцца і ў іншых месцах у Менску. У Верхнім горадзе праходзіць канцэрт, які дзяржаўныя СМІ характарызуюць як «камбэк у 1944 год»

13

14
У прамове Лукашэнка згадваў ня толькі ахвяраў вайны і вэтэранаў, але казаў таксама, што «ў Эўропе няма адзінства», «ідзе ўзмацненьне вайсковай прысутнасьці на нашых межах», «перакрэсьленая дамова аб ракетах сярэдняй і малой дальнасьці»

15

16
На 1 красавіка 2019 году ў Беларусі засталося 6845 вэтэранаў Вялікай айчыннай вайны. Да гэтага дня не дажыў, верагодна, ніводзін «забыты герой», які ваяваў з нацыстамі ў складзе замежных войскаў у часы Другой сусьветнай вайны, як то жаўнераў арміі Андэрса і Другога польскага корпусу; беларусаў, якія бралі ўдзел у бітве за Брытанію ў 1940 годзе або ўдзельнічалі ў вызваленьні Галяндыі ў 1944 годзе ў самастойнай паветрана-дэсантнай брыгадзе…

17

18
Менскія ўлады не дазволілі шэсьце расейскай акцыі «Несьмяротны полк», але санкцыянавалі мітынг недалёка ад плошчы Перамогі — ля музэю І зьезду РСДРП. Каля 500 чалавек зьбіраліся зладзіць невялікае шэсьце, але не змаглі прайсьці праз афіцыйныя сьвяткаваньні