Беларускія скакуны на батуце заваявалі два залатыя і адзін бронзавы мэдаль на ІІ Эўрапейскіх гульнях у Менску. 25 чэрвеня алімпійскі чэмпіён 2016 году Ўлад Ганчароў выйграў мужчынскія спаборніцтвы ў індывідуальных скачках. Ягонай жонцы Ганьне ў дуэце з Марыяй Махарынскай не было роўных у сынхронных скачках. Днём раней Ганчарова таксама выйграла бронзу ў індывідуальным заліку.
Муж з жонкай прынесьлі Беларусі два золаты Эўрагульняў у скачках на батуце. ФОТА

1
Ганна Ганчарова і Марыя Махарынская выйгралі сынхронныя скачкі на батуце

2

3
Спаборніцтвы батутыстаў праходзяць на «Менск-Арэне»

4
Ганна Ганчарова ўзяла трэцяе месца ў індывідуальных скачках

5
Ніводныя спаборніцтвы Эўрагульняў не праходзяць без актывістаў БРСМ

6

7

8

9
Няўдалы палёт...

10
... і прызямленьне

11
Пераможцы ў мужчынскім сынхроне Артур Закрэўскі і Лукаш Яворскі з Польшчы

12

13
Сваіх горача падтрымлівалі польскія заўзятары

14

15

16
А вось у сынхронных скачках у беларускіх мужчын не атрымалася: Улад Ганароў і Алег Рабцаў занялі апошняе восьмае месца

17

18