Адразу ў двух месцах беларускай сталіцы сёньня адбыліся прэзэнтацыі новай кнігі журналіста Свабоды і гісторыка Сяргея Абламейкі «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».
У менскім начным клюбе прэзэнтавалі кнігу пра Кастуся Каліноўскага

1
Сяргей Абламейка выступае перад публікай у клюбе Republic, дзе сёньня прайшоў фэст Uzajemna з нагоды дня нараджэньня Кастуся Каліноўскага.

2
Але першая прэзэнтацыя адбылася ў пляцоўцы «Тэрыторыя правоў», дзе сёньня адбыўся ўстаноўчы сход грамадзкай ініцыятывы «Дзея».

3
Сяргей Абламейка выступае перад публікай.

4
Былі пытаньні з залі. Людзі разабралі 60 кніг з аўтографамі.

5
Дачка Алеся Адамовіча Натальля.

6
Аўтар падпісвае кнігу мастаку Аляксею Марачкіну.

7
Актывісты новай іцыятывы "Дзея" ў чарзе па кнігі.

8
Сяргей Абламейка называе сваю кнігу "кароткай гісторыяй нараджэньня новай беларускай ідэнтычнасьці".

9

10

11

12

13

14
У клюбе Republic перад канцэртам з нагоды дня нараджэньня Каліноўскага адбылася аўтограф-сэсія Сяргея Абламейкі. Аўтар падпісаў 120 кніг. Сяргей Абламейка выступіў са сцэны і сказаў, што ў кнізе можна знайсьці адказы на прэтэнзіі некаторых гісторыкаў да асобы і дзейнасьці Кастуся Каліноўскага.