Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі суд аштрафаваў Google за разгалошваньне асабістых зьвестак салдат, якія ваявалі ва Ўкраіне


Google, ілюстрацыйнае фота
Google, ілюстрацыйнае фота

Кампанію Google арыштавалі на 3,8 млн рублёў, што паводле сёньняшняга курсу складае 40,6 тысяч эўра.

У рашэньні Таганскага суду Масквы гаворыцца, што амэрыканская кампанія Google LLC, парушаючы расейскае заканадаўства, распаўсюджвала інфармацыю, якая раскрывае «страты асабовага складу Ўзброеных сілаў Расеі ў пэрыяд правядзеньня „спэцыяльнай ваеннай апэрацыі“ (так у Расеі называюць вайну супраць Украіны — заўв. Свабоды), імёны загінулых, анкетныя зьвесткі, а таксама іхныя пэрсанальныя даныя».

Адной з прычынаў штрафу стала публікацыя на YouTube інструкцыі па здачы ў палон для расейскіх вайскоўцаў.

«Аднак у поўным тэксьце рашэньня суду зьмяшчаюцца і іншыя прычыны прыцягненьня Google да адміністрацыйнай адказнасьці», — дадае агенцтва ТАСС, не раскрываючы падрабязнасьцяў.

Гэта ўжо ня першы штраф, які Таганскі суд Масквы прызначае амэрыканскай IT-кампаніі. У мінулым прычынай складаньня пратаколаў у дачыненьні Google неаднаразова станавіліся ролікі на YouTube з «прапагандай нетрадыцыйных сэксуальных адносінаў» і «дыскрэдытацыяй расейскага войска».


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG