Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Асіповічах загінула немаўля, у яго сьмерці вінавацяць бацькоў


На месцы трагедыі ў Асіповічах
На месцы трагедыі ў Асіповічах

Трагедыя адбылася 20 красавіка.

Увечары 20 красавіка брыгада хуткай дапамогі канстатавала сьмерць дзяўчынкі. Ёй было толькі паўтара месяца. На бацькоў завялі крымінальную справу.

Дачка нарадзілася ў сям'і ў лютым. Аднак сужэнцы працягвалі злоўжываць алькаголем, ладзіць адпаведныя вечарыны.

Зранку 20 красавіка ў госьці прыйшоў сваяк з малалетняй дачкой. Бацькі дзяўчынкі выпівалі зь ім на свежым паветры. Немаўля расплакалася, і бацькі пайшлі ў дом, каб супакоіць.

«Калі нецьвярозыя бацькі займаліся дзіцем, адбылася трагедыя: дзяўчынка ўпала і атрымала сьмяротныя траўмы. Лекараў яны выклікалі не адразу. А потым і зусім прыдумалі вэрсію, што сьмерць дзяўчынкі наступіла бязь іхнага ўдзелу», — мяркуюць у Сьледчым камітэце.

Экспэртыза выявіла, што сьмерць дзіцяці наступіла ў выніку прычыненьня чэрапна-мазгавой траўмы.

За прычыненьне сьмерці па неасьцярожнасьці бацькам дзіцяці пагражае да трох гадоў пазбаўленьня волі. Расьсьледаваньне трагедыі працягваецца.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG