Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Днепрапятроўскай вобласьці расейскі бесьпілётнік ударыў у аўтобус, сем жанчын і двое мужчын загінулі

абноўлена

Падбіты расейскім дронам аўтобус. Горад Марганец Днепрапятроўскай вобласьці
Падбіты расейскім дронам аўтобус. Горад Марганец Днепрапятроўскай вобласьці

У Марганцы ў выніку расейскага ўдару, паводле папярэдніх зьвестак, 9 чалавек загінулі і 42 атрымалі раненьні.

Пра гэта паведаміў 23 красавіка кіраўнік Днепрапятроўскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Лысак.

Паводле яго словаў, расейцы нанесьлі ўдар па Марганцы бесьпілётнікам-камікадзэ. Ён паведаміў, што бесьпілётнік пацэліў у аўтобус з рабочымі аб’екту.

«Амаль усе шпіталізаваныя. Толькі трое пацярпелых лекуюцца амбуляторна. Сем жанчын і двое мужчын загінулі», — напісаў Лысак у тэлеграме.

Выратавальная апэрацыя ў Марганцы
Выратавальная апэрацыя ў Марганцы

Акрамя таго, кіраўнік Днепрапятроўскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Лысак паведаміў, што за ноч у рэгіёне былі зьбітыя чатыры расейскія бесьпілётнікі.

«Двое мужчын 40 і 48 гадоў пацярпелі ў выніку абстрэлу БПЛА ў Раеўскім пасёлку Сінельнікаўскага раёну. Абодвум будзе нададзена амбуляторнае лячэньне. На сельскагаспадарчым прадпрыемстве адбыўся пажар. Ратаўнікі тушаць пажар», — напісаў Лысак у Тэлеграме.

Расейскія вайскоўцы ў ноч на 23 красавіка ўдарылі бесьпілётнікамі па розных гарадах Украіны. У Адэсе і Палтаве ёсьць пацярпелыя, у Харкаве ў выніку пападаньня дронаў узьніклі пажары.

У Адэсе пры налёце расейскіх бесьпілётнікаў увечары 22 красавіка пацярпелі два чалавекі, паведаміў кіраўнік Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Кіпер. Паводле яго, у выніку ўдараў дронаў успыхнулі некалькі пажараў.

«Пашкоджаная цывільная інфраструктура, загарэліся жылыя дамы, будынкі прыватных прадпрыемстваў. Пажар ліквідавалі ратаўнікі, добраахвотнікі і пажарны падразьдзел Нацыянальнай гвардыі», — гаворыцца ў паведамленьні Дзяржаўнай службы надзвычайных сытуацыяў (ДСНС).

Мэр Адэсы Генадзь Труханаў паведамляў пра выбухі ў Кіеўскім раёне гораду. Побач з гэтым раёнам разьмешчаны порт Чарнаморск.

У Палтаве ў выніку ўдару расейскіх вайскоўцаў параненыя тры чалавекі, пад атакамі апынулася «выключна цывільная інфраструктура» гораду, сьцьвярджаюць у ДСНС Украіны.

«Пашкоджаныя жылыя дамы, прадпрыемствы, склады, гаражы. Адзін з дронаў упаў паблізу шматпавярховіку — выбітае шкло, пашкоджаны фасад. Узьніклі пажары», — гаворыцца ў паведамленьні.

У Браварскім раёне Кіева ў выніку падзеньня абломкаў расейскага бесьпілётніка ўзьнік пажар у гатэльна-рэстаранным комплексе: гарэлі два асобныя будынкі, паведамляюць ратаўнікі.

Пасьля ўдару расейскіх войскаў узьніклі пажары ў Харкаве. Раней Паветраныя сілы УСУ паведамлялі пра рух на горад дронаў-камікадзэ. Пад абстрэлам знаходзіліся цывільныя аб’екты, у выніку чаго ўзьніклі маштабныя пажары і разбурэньні будынкаў, паведамляе ДСНС Украіны. Паводле папярэдніх зьвестак, ахвяраў і пацярпелых няма.

Расейскія вайскоўцы рэгулярна атакуюць рэгіёны Ўкраіны з ужываньнем розных відаў зброі — ударных дронаў, ракет, авіябомбаў, рэактыўных сыстэмаў залпавага агню.

Расейскае кіраўніцтва адмаўляе, што расейская армія падчас поўнамаштабнай вайны наносіць мэтанакіраваныя ўдары па цывільнай інфраструктуры гарадоў і вёсак Украіны, забіваючы мірных жыхароў і разбураючы лякарні, школы, дзіцячыя садкі, аб’екты энэрга- і водазабесьпячэньня.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG