Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС заявіла, што выявіла карупцыю ў перапрацоўцы мяса: хабар бралі на прадпрыемствах 3 вобласьцяў


Будынак МУС Беларусі ў Менску. Архіўнае фота
Будынак МУС Беларусі ў Менску. Архіўнае фота

Падазраваных затрымлівалі з удзелам байцоў спэцпадразьдзяленьня «Алмаз».

Супрацоўнікі Ўпраўленьня барацьбы з эканамічнымі злачынствамі УУС Берасьцейскай вобласьці разам выявілі карупцыйную схему ў галіне перапрацоўкі мяса, паведаміла прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

Паводле ведамства, генэральны дырэктар аднаго з прадпрыемстваў Пінску атрымаў хабар каля 14 тысяч рублёў ад прадстаўнікоў берасьцейскай фірмы, якая прадае харчовыя дабаўкі. Такім чынам прадпрымальнікі плацілі за «спрыяльнае вырашэньне пытаньняў рэгулярных закупак іхнай прадукцыі», паведамляе прэс-служба МУС.

Падчас праверкі выявілі, што прадстаўнікі берасьцейскай фірмы такім жа чынам «вялі бізнэс» з службовымі асобамі мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў Горадзенскай, Менскай вобласьцей і Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Агульная сума хабару склала каля 18 тысяч рублёў, адзначылі ў МУС.

Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы за атрыманьне й даваньне хабару і незаконных узнагародаў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG