Дата дня
26 красавіка 1986 году выбухнуў чацьвёрты блёк чарнобыльскага рэактара. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС лічыцца самай вялікай тэхнагеннай катастрофай XX стагодзьдзя.
Традыцыйна, з 1989 году, у гэты дзень у Менску адбывалася мэмарыяльнае шэсьце — Чарнобыльскі шлях. Ужо некалькі год акцый у Беларусі няма. Мэмарыяльныя акцыі беларусаў праходзяць у замежжы.
Таксама ў гэты дзень
1607 — Заснаваны Джэймстаўн, першае ангельскае паселішча на тэрыторыі сучасных ЗША.
1740 — заснаваная Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў, якая належала князям Радзівілам.
1863 — пад Пагосьцішчам (Лёзьненскі раён) разьбіты атрад паўстанцаў Ігната Будзіловіча.
1945 — у Бэрліне савецкая контравыведка СМЕРШ арыштавала Кастуся Езавітава, які, паводле афіцыйнай вэрсіі, загіне ў турме ў Менску.
1989 — У Менску ўпершыню прайшоў Чарнобыльскі шлях.
1996 — Чарнобыльскі шлях, прымеркаваны да 10-годзьдзя катастрофы, стаўся найбольш напружаным этапам «Менскай вясны — 96».
1996 — КГБ штурмуе штаб-кватэру БНФ у Менску з мэтай захапіць Зянона Пазьняка, але няўдала.
У гэты дзень нарадзіліся
1696 — Міхал Чартарыйскі, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, канцлер вялікі літоўскі
1863 — Яўстафі Арлоўскі, беларускі краязнавец, гісторык, пэдагог, дасьледнік мінулага Горадні.
1899 — Ільля Гурскі, пісьменьнік і драматург.
1929 — Юры Туронак, беларускі гісторык.
1929 — Мікалай Сьлюнькоў, першы сакратар ЦК КПБ, кіраўнік Беларусі ў момант катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Ягоная пазыцыя замоўчваньня праўды пра аварыю прынесла яму ў вуснах Алеся Адамовіча мянушку «Чарнобыльскі Пілат».
1929 — Уладзімер Шатон, мовазнаўца, пэдагог, перакладчык.
1989 — Надзея Папок, беларуская вясьлярка на байдарцы.
У памяці
1835 — Анёл Доўгірд, філёзаф. Напісаў доктарскую дысэртацыю пра цуды. Падзяляў пазнаньне сьвету на філязофскае і мастацкае. У 2010-14 гады Інстытут філязофіі АН ладзіў у Менску міжнародныя „Доўгірдаўскія чытаньні“.
1862 — у Вільні пасьля сібірскай катаргі памёр Аляксандар Далеўскі, адзін з стваральнікаў Братняга зьвязу літоўскай моладзі, удзельнік вызвольнага руху.
1883 — Напалеон Орда, беларускі мастак, кампазытар, пісьменьнік.
2002 — Міхаіл Пташук, беларускі кінарэжысэр, актор, прадусар, народны артыст Беларусі. Загінуў у аўтакатастрофе.
2012 — Ігар Чаквін, беларускі гісторык, антраполяг і этноляг.
2020 — Марыя Паўла Сурвіла, дзяячка эміграцыі ў Амэрыцы, музыказнаўца, сябра Рады БНР.