Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 95 гадоў таму памёр Мікалай Судзілоўскі


Кніга пра Мікалая Судзілоўскага, выдадзеная ў Італіі
Кніга пра Мікалая Судзілоўскага, выдадзеная ў Італіі

Падзеі 30 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1564 — князь Андрэй Курбскі ўцякае ад Івана Жахлівага ў ВКЛ.

1789 - У Нью-Ёрку, тагачаснай сталіцы ЗША, Джордж Вашынгтон абраны першым прэзыдэнтам ЗША.

Джордж Вашынгтон
Джордж Вашынгтон

1961 — у Менску адбылося вясельле Марыны Прусаковай і Лі Гарві Освальда, які праз два гады будзе абвінавачаны ў забойстве прэзыдэнта Кенэдзі.

Освальд з жонкай Марынай на бальконе менскай кватэры
Освальд з жонкай Марынай на бальконе менскай кватэры

1975 — скончылася вайна ў Віетнаме. У Віетнаме гэты дзень — дзяржаўнае сьвята, дзень Перамогі. У ЗША 30 красавіка адзначаецца дзень вэтэранаў віетнамскай вайны.

1992 — у Жэнэве было абвешчана, што тэхналёгія сусьветнага павуціньня, або World Wide Web, цяпер больш вядомая як інтэрнэт, будзе для ўсіх бясплатнай.

1994 — набыла сілу Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

1997 — адбыўся першы замах на таджыцкага прэзыдэнта Эмамалі Рахмона. У часе, калі ён прыехаў у Хаджэнт на сьвяткаваньне юбілею мясцовага ўнівэрсытэту, у яго кінулі гранату. Рахмон быў лёгка паранены ў нагу, ахова адкрыла агонь па людзях, былі забітыя і параненыя.

2019 — сыгнал Радыё Свабода апошні раз прагучаў у этэры, на сярэдняхвалевай частаце 1386 кГц.

У гэты дзень нарадзіліся:

1861 — у Ракаве нарадзіўся Мар’ян Зьдзяхоўскі, гісторык літаратуры, філёзаф, літаратурны крытык, рэктар Віленскага ўнівэрсытэту.

1881 — паэт Янка Журба.

1883 — чэскі пісьменьнік Яраслаў Гашак, аўтар прыгодаў удалага ваякі Швэйка.

Яраслаў Гашак у часы пісаньня «Прыгодаў Швэйка»
Яраслаў Гашак у часы пісаньня «Прыгодаў Швэйка»

1916Клод Шэнан, амэрыканскі матэматык і інжынэр, стваральнік тэорыі інфармацыі.

1927Антось Фурс, удзельнік паваеннага Саюзу беларускіх патрыётаў, вязень ГУЛАГу.

1929Флярыян Няўважны, польскі славіст, папулярызатар беларускай літаратуры.

1956Ірына Багдановіч, паэтка і літаратуразнаўца.

У памяці

1632Жыгімонт ІІІ Ваза, вялікі князь літоўскі і кароль польскі.

1930Мікалай Судзілоўскі, філёзаф і прыродазнаўца, палітык і ўдзельнік грамадзка-палітычных рухаў у розных краінах.

1945 — калі пачаўся штурм Райхстагу, скончыў жыцьцё самагубствам Адольф Гітлер.

2011 — памёр аргентынскі пісьменьнік Эрнэста Сабата.

2001 — пісьменьнік Уладзімер Дамашэвіч.

Фота з архіву Зьмітра Дайнекі. Рэдакцыя часопіса «Маладосьць». Сядзяць: Уладзімер Дамашэвіч, Яніна Важнік (тэхрэд), Валянціна Шылянкова (карэктар), Анатоль Грачанікаў, Янка Сіпакоў; стаяць: Валянцін Ждановіч, Алесь Гаўрон, Васіль Гігевіч, Алесь Кажадуб, Леанід Дайнека, Мікола Купава. 1983 г.
Фота з архіву Зьмітра Дайнекі. Рэдакцыя часопіса «Маладосьць». Сядзяць: Уладзімер Дамашэвіч, Яніна Важнік (тэхрэд), Валянціна Шылянкова (карэктар), Анатоль Грачанікаў, Янка Сіпакоў; стаяць: Валянцін Ждановіч, Алесь Гаўрон, Васіль Гігевіч, Алесь Кажадуб, Леанід Дайнека, Мікола Купава. 1983 г.

2001 — у сваёй кватэры быў забіты Алесь Каралёў, інжынэр, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG