Рада Эўразьвязу і Эўрапарлямэнт дамовіліся аб паступовым запуску аўтаматызаванай памежнай сыстэмы ўездаў і выездаў (EES) на межах Эўразьвязу, якая заменіць штамп у замежным пашпарце, паведамляе DW.
Сыстэму хацелі ўвесьці яшчэ ў 2024 годзе, але тэрмін быў сарваны, у тым ліку праз пазыцыю Нідэрляндаў, Нямеччыны, Францыі. Дату пачатку паступовага запуску EES павінна вызначыць Эўракамісія.
Лічбавая сыстэма EES дазволіць аўтаматычна рэгістраваць зьвесткі людзей, якія ўяжджаюць у Шэнгенскую зону і пакідаюць яе, у тым ліку біямэтрычныя: адбіткі пальцаў і фота.
Улады краін ЭЗ будуць мець пастаянны доступ да пэрсанальных зьвестак грамадзян трэціх краін і да гісторыі іхных паездак, а таксама змогуць кантраляваць, ці не перавышаюць тыя дазволены час знаходжаньня.
Раней у мэдыя гучалі асьцярогі, што новая сыстэма не скароціць, а павялічыць чэргі на межах Шэнгенскай зоны. Пра гэта казалі і ўлады Вялікай Брытаніі. У праекце новага рэглямэнту сказана, што краіны ЭЗ змогуць часова адключаць EES, «калі інтэнсіўнасьць плыні людзей прывядзе да вельмі доўгага часу чаканьня».
Форум