Дзясяткі беларусаў, якія жывуць або 21 траўня апынуліся ў Вільні, прынесьлі плякаты, нацыянальныя беларускія сьцягі і зьнічы, каб падтрымаць палітвязьняў, якія застаюцца ў Беларусі за кратамі, а таксама ўспомніць тых, каго ўжо няма.
У Беларусі на гэты момант 1189 чалавек, прызнаных палітвязьнямі. Напярэдадні збору беларусаў і салідарных зь імі ў Вільні стала вядома пра сьмерць Валянціна Штэрмера — гэта ўжо як найменей восьмы палітвязень, які памёр за кратамі ў Беларусі за апошнія гады.
На адным з плякатаў, прынесеных на акцыю, гаварылася „Хопіць катаваньняў! Спыніце бессэнсоўныя сьмерці!“
Форум