Выбух на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі 26 красавіка 1986 стаўся найгоршай ядзернай катастрофай зь "мірным атамам" у гісторыі. Дзясяткі удзельнікаў ліквідацыі наступстваў аварыі памерлі ў хуткім часе, шмат тысячаў людзей захварэлі пад узьдзеяньнем радыяцыі, але цалкам наступствы аварыі для чалавецтва дагэтуль невядомыя.
Чарнобыльская спадчына (архіўныя фота)

1
Адзін зь першых здымкаў Чарнобыльскай АЭС пасьля выбуху 26 красавіка 1986 году. Выбух разбурыў тысячатонны купал чацьвертага рэактара.

2
У выніку аварыі адбыўся выкід радыяцыі прынамсі ў 100 разоў большы, чым ад ядзерных бомбаў, скінутых на Хірасіму і Нагасакі падчас Другой Сусьветнай вайны. Мястэчка Прыпяць адно з найбольш пацярпелых ад радыяцыі.

3
Людзі запальваюць сьвечкі на мэмарыяле ў Славуцічы ва Ўкраіне каля партрэтаў ліквідатараў аварыі.

4
Комін ў спаленай беларускай вёсцы Кажушкі ў зоне адсяленьня.

5
Хворае дзіця глядзіць у вакно менскага анкалягічнага шпіталю. Дагэтуль працягваюцца спрэчкі наконт маштабу уплыву Чарнобыльскай радыяцыі на здароўе людзей.

6
Праверка ўзроўню радыяцыі ў бітонах з малаком ў беларускай вёсцы Губарэвічы, непадалёк ад 30-кілямэтровай зоны адсяленьня.

7
Хата ў пакінутай вёсцы ў 30-кілямэтровай зоне адсяленьня.

8
Саркафаг над чацьвертым рэактрам ЧАЭС, які павінен спыняць выкіды радыяцыі, будаваўся хутка, але зь цягам часу таксама хутка разбураецца. Працягваецца праца над новым купалам.

9
Падчас "Чарнобыльскага шляху" ў Менску.