2015 год Беларусі у пяцідзесяці фотаздымках карэспандэнтаў Радыё Свабода ды іншых мэдыяў.
Пяцьдзясят фота беларускага году 2015

1
Абрад «Калядныя цары» ў вёсцы Семежава на Меншчыне, 13 студзеня 2015.

2
Новае радовішча нафты на Гомельшчыне, 13 студзеня 2015. (Фота ТАСС).

3
Вадохрышча ў Менску, 18 студзеня 2015.

4
Вадохрышча ў падразьдзяленьні спэцназу ўнутраных войскаў на Меншчыне, 19 студзеня 2015. (Фота Reuters).

5
Перамовы ў Менску аб замірэньні на ўсходзе Ўкраіны, 11 лютага 2015. Зьлева направа: кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, Расеі Ўладзімір Пуцін, Нямеччыны Ангела Мэркель, Францыі Франсуа Алянд і Ўкраіны Пятро Парашэнка. (Фота Reuters).

6
Перамовы ў Менску аб замірэньні на ўсходзе Ўкраіны, 11 лютага 2015. Зьлева направа: кіраўнік Украіны Пятро Парашэнка, Беларусі Аляксандар Лукашэнка і Расеі Ўладзімір Пуцін. (Фота Reuters).

7
Машыне са сьцягам гэтак званай «Наваросіі» прабілі колы на стаянцы ў Менску, 25 лютага 2015. (Фота «Наша Ніва»)

8
Падпольны спэктакаль «Свабоднага тэатру» ў Менску, 7 сакавіка 2015.

9
Дзень Волі ў Менску, 25 сакавіка 2015.

10
Акцыя раварыстаў «Крытычная маса» ў Менску, 27 сакавіка 2015.

11
Адгазьнікі на падлозе ў закінутай вёсцы Арэвічы Хойніцкага раёну ў чарнобыльскай зоне адсяленьня, 21 красавіка 2015. (Фота AFP).

12
«Чарнобыльскі шлях» у Менску, 26 красавіка 2015.

13
Байкеры з расейскага клюбу «Начныя ваўкі» зьяжджаюць пасьля прэс-канфэрэнцыі ў расейскім консульстве ў Берасьці, 28 красавіка 2015. (Фота EPA).

14
Рэпэтыцыя вайсковага параду ў Менску, 4 траўня 2015.

15
Беларускія заўзятары на матчы чэмпіянату сьвету па хакеі Беларусь-ЗША ў Остраве, Чэхія, 7 траўня 2015.

16
Юры Рубцоў, які зрабіў сабе татуіроўку «Лукашэнка, сыходзь», у судзе, 27 траўня 2015.

17
Каталіцкая працэсія Божага цела ў Менску, 31 траўня 2015.

18
Пасьля выпускных вечарын у школах, Менск, 13 чэрвеня 2015.

19
Патрыярх Расейскай праваслаўнай царквы Кірыл у Менску, 20 чэрвеня 2015.

20
Купальле ў Ракаве, 27 чэрвеня 2015.

21
Аляксандар Лукашэнка вучыць францускага актора Жэрара Дэпардзьё касіць у сваёй рэзыдэнцыі пад Менскам, 22 ліпеня 2015. (Фота EPA).

22
Бойка на Дзень дэсантніка ў Менску, 2 жніўня 2015.

23
Фэстываль фарбаў у Менску, 2 жніўня 2015.

24
Людзі вітаюць на менскім аўтавакзале былога кандыдата ў прэзыдэнты Міколу Статкевіча, вызваленага ў адзін дзень зь пяцьцю іншымі палітвязьнямі, 22 жніўня 2015.

25
Мікола Статкевіч прыехаў да свайго бацькі ў Баранавічы, 23 жніўня 2015.

26
Дзяржаўны тэлеканал СТВ бярэ камэнтар у чалавека на менскай вуліцы, 26 жніўня 2015.

27
Віктар Цярэшчанка, які спрабаваў сабраць подпісы за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты, трапіў у шпіталь з атручэньнем, 28 жніўня 2015.

28
Першы званок новага школьнага году ў 23-й менскай гімназіі, 31 жніўня 2015.

29
Разьвітаньне ў Берасьці з Алесем Чаркашыным — беларусам, які ваяваў на баку ўкраінскіх урадавых войскаў і загінуў у баях на Данбасе. 3 верасьня 2015.

30
Беларускія і ўкраінскія футбольныя фанаты ладзяць супольны марш у Львове перад адборачным матчам чэмпіянату Эўропы паміж зборнымі Ўкраіны і Беларусі, 5 верасьня 2015.

31
Былы кандыдат у прэзыдэнты, палітвязень і ўцякач Алесь Міхалевіч вярнуўся ў Беларусь, 8 верасьня 2015.

32
Дзяўчынка скача на агітацыйным пікеце ў Менску за кандыдата ў прэзыдэнты Сяргея Гайдукевіча, 17 верасьня 2015.

33
Беларускі актывіст Васіль Парфянкоў, які ваяваў на баку ўкраінскіх урадавых войскаў і быў паранены, ляжыць у Адэскім шпіталі, 20 верасьня 2015.

34
Акцыя ў Менску ў падтрымку байкоту прэзыдэнцкіх выбараў, 23 верасьня 2015.

35
Кандыдатка ў прэзыдэнты Тацяна Караткевіч на сустрэчы з выбарцамі ў Бярозаўцы на Гарадзеншчыне, 27 верасьня 2015.

36
У Баранавічах актывіст Рыгор Грык зладзіў пікет у падтрымку кандыдаткі ў прэзыдэнты Тацяны Караткевіч, супраць расейскіх вайсковых базаў у Беларусі і за сацыяльныя правы людзей. 27 верасьня 2015.

37
Датэрміновае галасаваньне ў студэнцкім інтэрнаце ў Менску, 6 кастрычніка 2015.

38
Пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч (у цэнтры) пасьля прэс-канфэрэнцыі ў Менску ў дзень, калі было абвешчана, што яна стала ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі па літаратуры, 8 кастрычніка 2015.

39
Шэсьце нацыянальнага сьцяга ў Менску, 10 кастрычніка 2015.

40
Пратэст у цэнтры Менску супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў, 11 кастрычніка 2015.

41
Людзі трымаюць сьвечкі на акцыі памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў каля будынку КДБ у Менску, 29 кастрычніка 2015.

42
Музыка Лявон Вольскі раздае аўтографы пасьля канцэрту гурту «Крамбамбуля» ў Вільні, 7 лістапада 2015. Раней было абвешчана, што прэзэнтаваны на канцэрце новы альбом «Чырвоны Штраль» стане апошнім у гісторыі гурту.

43
Публіка каля сцэны на канцэрце гурту «Крамбамбуля» ў Вільні, 7 лістапада 2015.

44
Аматарскі футбольны клюб зь Менску «Крумкачы» прабіўся ў найвышэйшую лігу беларускага футболу. Сьвяткаваньне пасьля перамогі ў апошнім матчы сэзону над магілёўскім «Дняпром», 15 лістапада 2015.

45
Дзьмітры Лапко, намесьнік старшыні Нацбанку, на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску трымае ўзор новай банкноты, 29 лістапада 2015. Новыя грошы маюць зьявіцца пасьля дэнамінацыі 1 ліпеня 2016 году. (Фота Reuters).

46
Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч атрымоўвае ўзнагароду з рук караля Швэцыі Карла Густава ХVI на цырымоніі ў Стакгольме, 10 сьнежня 2015.

47
Прыхільнікі творчасьці Сьвятланы Алексіевіч сустракаюць яе ў міжнародным аэрапорце «Менск», 15 сьнежня 2015.

48
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка і яго сын Коля бяруць удзел у цырымоніі ўскладаньня вянкоў да магілы невядомага салдата каля Крамлёўскай сьцяны ў Маскве, 15 сьнежня 2015.

49
Чалавек сьпявае і грае на акардэоне ў падземным пераходзе ў цэнтры Менску, 17 сьнежня 2015.

51
Рэзыдэнцыя Дзеда Мароза на Лініі Сталіна, 23 сьнежня 2015.