Суд Першамайскага раёну Менску асудзіў Зьмітра Бандарэнку на 2 гады калёніі агульнага рэжыму.
Your browser doesn’t support HTML5
Два гады для Зьмітра Бандарэнкі
26 красавіка дзяржаўны абвінаваўца запатрабаваў тры гады зьняволеньня. Ён палічыў Бандарэнку вінаватым ў арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. Сам Бандарэнка вінаватым прызнаў сябе часткова і заклікаў судзьдзю вынесьці прысуд паводле закону і сумленьня.
"Каб людзі хадзілі толькі туды, куды ім скажуць, каб яны рабілі толькі тое, што ім загадае начальства. Безумоўна, Зьміцер Бандарэнка не заслугоўвае такога прысуду. Я ведаю, што ён не прымаў ніякага ўдзелу ані ў тым зьбіцьці, якое арганізавала ўлада, ані ў арганізацыі нейкіх паходаў. Таму лічу такі прысуд незаконным. Але ў нашай краіне такое можа чакаць кожнага".
"Я думаю, што ўлады такім рашэньнем аднялі ў Зьмітра два гады жыцьця. Але ж трэба памятаць, што ў нас з прыходам да ўлады Лукашэнкі аднялі ўжо па сутнасьці 17 гадоў жыцьця. І рэжым працягвае гэта рабіць.
Галіна Юрына, давераная асоба былога кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, назвала прысуд Зьмітру Бандарэнку, якога асудзілі сёньня на два гады калёніі агульнага рэжыму, "абсурдным".
"Гэта проста расправа над чалавекам. Я ведаю, што Бандарэнка ў біцьці шкла ўдзелу ня браў. Гэта адназначна.Таму за што яго абвінавацілі і за што асудзілі, цалкам незразумела. Таму адназначна — гэта палітычны прысуд..."
"Любы прысуд невінаватаму чалавеку — гэта жорстка. Я лічу, што Зьміцер абсалютна невінаваты. Любое абвінавачаньне невінаватаму чалавеку — гэта абсурд. Ясна, што ўсё гэта палітычныя справы. І мой муж палітычны, і сёньня Андрэя Саньнікава пачалі судзіць, ён таксама палітычны..."
"Гэта вельмі жорсткі і несправядлівы прысуд. Максымум, што можна было інкрымінаваць, гэта ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу. За гэта можна атрымаць адміністрацыйныя штраф ці арышт. Таму гэта палітычна матываванае рашэньне і несправядлівае..."
"Гэта азначае, што махавік рэпрэсій круціцца далей. Улады сябе паводзяць адпаведна апошнім выказваньням грамадзяніна Лукашэнкі. Калі ён абзываецца на эўрапейскіх палітыкаў, то чаго яму цырымоніцца са сваімі грамадзянамі? Я думаю, што тыя эўрапейскія палітыкі, якім Лукашэнка ўчора даў сваю ацэнку, павінны неяк больш ясна фармуляваць сваю пазыцыю дачынна працягу рэпрэсій у Беларусі..."