Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАРАСОНЫ ПАКІНЬЦЕ ДОМА:
Плюс 6-8 градусаў, дажджу не прагназуюць.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
Пісьменьнік і журналіст Дзьмітрый Плакс будзе чытаць лекцыю “Кніга як арт-аб’ект” і прэзэнтаваць свой новы зборнік "ОМ" у кнігарні менскай галерэі “Ў”, пр. Незалежнасьці, 37а.
Лекцыя “Сьвятадухаўская царква: яе роля ў гісторыі Менску” ў грэка каталіцкім клюбе імя Сьвятога Кірылы Тураўскага па вул.Арджанікідзэ, 6.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
У Вене – міжнародная сэсія МАГАТЭ, прысьвечаная ядзернай праграме Ірану.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Міжнародны Дзень “без пакупак”.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1874 годзе ў Моталі на Палесьсі нарадзіўся Хайм Вэйцман, першы прэзыдэнт Ізраілю
У 1920 годзе Першы Слуцкі полк Беларускай Народнай Рэспублікі ўступіў у бой з бальшавікамі.
У 1938 годзе расстраляны ў Менску Сымон Рак-Міхайлоўскі (нар. 1885), адзін з заснавальнікаў БНР.
У 1942 годзе нарадзіўся легендарны гітарыст Джымі Хендрыкс (памёр у 1970 г.).
У 1960 годзе нарадзілася Юлія Цімашэнка, прэм’ер-міністар Украіны.
У 1996 годзе Аляксандра Лукашэнка сваім указам спыніў дзейнасьць Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня ў выніку т.зв. рэфэрэндуму.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
“Iмя й сiлу беларуса няхай пачуе й бачыць той, хто сьмее нам нясьцi прымусы
і першым выклiча на бой”. (Макар Краўцоў, удзельнік Слуцкага паўстаньня 1920 г.).