Былы вайсковец Уладзімер Палажанка не пайшоў на Плошчу, хоць і вельмі хацеў, — пасьля апэрацыяў на сэрцы яму нават у мэтро не хапае паветра. За падзеямі 19 сьнежня ён сачыў праз інтэрнэт. Дазваніцца да дачкі было цяжка, але калі Наста пасьля паўночы вярнулася дадому, бацька супакоіўся ды лёг спаць. Аднак вельмі хутка нечаканыя госьці пабудзілі ўвесь пад'езд...