14 лютага «Малады фронт» паспрабаваў павіншаваць палітвязьняў з Днём сьвятога Валянціна.
12.15 Ганна Шаруба паведаміла, што разам з удзельніцай акцыі спадарыняй Нінай у аддзеле перадач будынка КДБ яны паспрабавалі перадаць віншавальныя паштоўкі Насьце Палажанцы, Паўлу Севярынцуі іншым арыштаваным. Аднак узяць паштоўкі ў іх адмовіліся. Тады яны накіраваліся на Галоўпаштамт і адправілі віншаваньні праз пошту.
10.40 Тэлефон Ганны Шарубы дагэтуль не адказвае.
10.25 Калі Ганна Шаруба пайшла у будынак КДБ перадаваць віншавальныя паштоўкі, за ёй пабегла некалькі міліцыянтаў.
Your browser doesn’t support HTML5
Дзень любові пад сьценамі КДБ
10.10 Ганна Шаруба – адзіная з чальцоў “Маладога фронту”, хто прыйшоў да будынку КДБ. Яна падпісвае віншавальныя паштоўкі вязьням, якія пазьней перадасьць у адзьдзеле прыёму перадачаў КДБ.
Ганна Шаруба
Шаруба заявіла Свабодзе, што магчыма іншых удзельнікаў акцыі затрымалі ячшэ на подступах да КДБ.
10.00 Удзельнікаў акцыі пакуль няма. Міліцыянты правяраюць дакумэнты ў журналістаў, якія сабраліся, каб асьвятляць акцыю.
9.45 Ля будынку КДБ зьявіліся вайсковыя патрулі
Будынак КДБ
9.40 На прылеглых да цэнтарльнага будынку КДБ вуліцах дзяжураць пераапранутыя ў цывільнае супрацоўнікі спэцслужбаў
"Мы зьбіраемся прыйсьці да КДБ, дзе якраз будуць знаходзіцца сваякі палітзьняволеных, якія прыйдуць перадаваць перадачы. Разам зь імі мы хочам падпісаць "валянцінкі" для тых, хто знаходзіцца за кратамі. Павіншаваць іх са сьвятам, падзякаваць за любоў да Беларусі", – заявіў напярэдадні адзін з кіраўнікоў МФ Мікола Дземідзенка.
Пяцёра маладафронтаўцаў сустракаюць дзень сьвятога Валянціна за кратамі: