Алесь Кіркевіч, якога вызвалілі з наваполацкай калёніі, накіроўваецца ў родную Горадню.
Журналісты "Свабоды" сустрэлі яго на менскім чыгуначным вакзале раніцай 2-га верасьня.
Your browser doesn’t support HTML5
Алесь Кіркевіч на волі
Алесь Кіркевіч чакае сваю жонку Надзею, якая ехала да яго з Горадні
Частку свайго "мядовага месяца" Кіркевіч адседзеў у турме КДБ
Сям'я Кіркевічаў зноў разам
Сустракаць Алеся Кіркевіча прыйшоў іншы палітвязень – Уладзімер Яроменак
Алесь Кіркевіч кажа, што не зьбіраецца спыняць палітычную барацьбу
Алесь Кіркевіч — намесьнік старшыні Маладога Фронту, жыве ў Горадні. Ён абвінавачаны паводле артыкула 293 Крымінальнага кодэксу як актыўны ўдзельнік "масавых беспарадкаў". Яму 21 год.