8 сьнежня ў Менску прайшла канфэрэнцыя «Жаночы рух у Беларусі: выклікі, дасягненьні, пэрспэктывы», якая прымеркаваная да 20-годзьдзя жаночага руху ў краіне.
Падчас імпрэзы была прэзэнтаваная Нацыянальная гендэрная плятформа, прыняты зварот да Нацыянальнай рады па гендэрнай палітыцы пры Савеце Міністраў.
Ініцыятар правядзеньня канфэрэнцыі — грамадзкае аб’яднаньне «Жаночы незалежны дэмакратычны рух», якое было заснаванае ў 1992 годзе.
Нягледзячы на тое, што нагода сьвяточная — 20-годзьдзе жаночага руху, у цэнтры ўвагі былі ня толькі дасягненьні і здабыткі, але і абмеркаваньне праблем, бар’ераў, вострых пытаньняў.
Старшыня «Жаночага незалежнага дэмакратычнага руху» Людміла Пеціна кажа:
Жаночыя арганізацыі звычайна асьвятляюць, уздымаюць на хвалю грамадзкай бачнасьці праблемы, а дапамагаць вырашаць іх павінна дзяржава, перакананая адмыслоўца ў гендэрных дасьледаваньнях, дацэнт Белдзяржунівэрсытэту Людміла Сідорская:
Старшыня міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «Гендэрныя пэрспэктывы» Ірына Альхоўка распавяла пра надзвычай вострую праблему хатняга гвалту і адкрыцьцё «гарачай лініі» для ахвяраў і пацярпелых. «Гарачая лінія» запрацавала дзякуючы намаганьням менавіта грамадзкіх арганізацый. І мара спадарыні Альхоўкі...
«Каб нас успрымалі не як хуткую дапамогу — вось няма ў нас крызісных цэнтраў для ахвяраў хатняга гвалту, давайце грамадзкія арганізацыі прыцягнем, а каб нас ўспрымалі як партнэраў, зь якімі можна будаваць роўнавартасныя адносіны».
У многіх краінах у рухах за гендэрную роўнасьць вельмі актыўна удзельнічаюць мужчыны. На сёньняшняй канфэрэнцыі ў Менску ў залі прысутнічаў толькі адзін мужчына — прадстаўнік Беларускага Хэльсінскага камітэту. Але Людміла Пеціна спадзяецца, што і Беларусі павінны пачацца зрухі:
«Некалькі дзён назад мы пачалі працэс падпісаньня мэмарандуму па рэалізацыі Нацыянальнай гендэрнай плятформы, і першымі падпісантамі сталі лідэры палітычных партыяў — гэта былі ў большасьці мужчыны. І гэта таксама сьведчыць пра тое, што працэс пайшоў».
Старшыня «Гендэрных пэрспэктываў» Ірына Альхоўка перакананая:
І ўсё ж жаночы рух павінен яшчэ гучней заяўляць пра сябе, нават рэклямаваць і «піярыць» свае здабыткі і дасягненьні, перакананая Ірына Вештарт:
У Нацыянальнай гендэрнай плятформе, якая была прэзэнтаваная на канфэрэнцыі, асобны разьдзел — што павінен зрабіць урад. Перш за ўсё — распрацаваць і прыняць закон «Аб гендэрнай роўнасьці і роўных магчымасьцях», які б утрымліваў дакладнае вызначэньне прамой і ўскоснай дыскрымінацыі, мэханізмы абароны правоў жанчын у эканамічным, грамадзкім і прыватным жыцьці.
Ініцыятар правядзеньня канфэрэнцыі — грамадзкае аб’яднаньне «Жаночы незалежны дэмакратычны рух», якое было заснаванае ў 1992 годзе.
Нягледзячы на тое, што нагода сьвяточная — 20-годзьдзе жаночага руху, у цэнтры ўвагі былі ня толькі дасягненьні і здабыткі, але і абмеркаваньне праблем, бар’ераў, вострых пытаньняў.
Старшыня «Жаночага незалежнага дэмакратычнага руху» Людміла Пеціна кажа:
Людміла Пеціна
«Гендэрная палітыка ў Беларусі існуе дзякуючы жаночым арганізацыям, жаночаму руху. І тое, што такія найбольш вострыя праблемы жанчын вынесены на абмеркаваньне ў грамадзтве, на іх засяроджана ўвага — гэта таксама вялікі ўнёсак менавіта грамадзкіх арганізацыяў. І самае галоўнае — сёньня мы ўсе прыйшлі да высновы неабходнасьці кансалідацыі. І падмуркам для гэтай кансалідацыі будзе Нацыянальная гендэрная плятформа, якая стане якраз тым ідэалягічным, стратэгічным падмуркам для нашай далейшай працы».Жаночыя арганізацыі звычайна асьвятляюць, уздымаюць на хвалю грамадзкай бачнасьці праблемы, а дапамагаць вырашаць іх павінна дзяржава, перакананая адмыслоўца ў гендэрных дасьледаваньнях, дацэнт Белдзяржунівэрсытэту Людміла Сідорская:
Людміла Сідорская
«Магчымасьці грамадзкіх арганізацыяў непараўнальна меншыя за магчымасьці дзяржавы. І задача грамадзкіх арганізацый — рабіць бачнымі для дзяржавы пэўныя праблемы, каб дзяржава прымала законы, прымала пастановы, якія б вырашалі гэтыя праблемы сыстэмна».Старшыня міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «Гендэрныя пэрспэктывы» Ірына Альхоўка распавяла пра надзвычай вострую праблему хатняга гвалту і адкрыцьцё «гарачай лініі» для ахвяраў і пацярпелых. «Гарачая лінія» запрацавала дзякуючы намаганьням менавіта грамадзкіх арганізацый. І мара спадарыні Альхоўкі...
«Каб нас успрымалі не як хуткую дапамогу — вось няма ў нас крызісных цэнтраў для ахвяраў хатняга гвалту, давайце грамадзкія арганізацыі прыцягнем, а каб нас ўспрымалі як партнэраў, зь якімі можна будаваць роўнавартасныя адносіны».
У многіх краінах у рухах за гендэрную роўнасьць вельмі актыўна удзельнічаюць мужчыны. На сёньняшняй канфэрэнцыі ў Менску ў залі прысутнічаў толькі адзін мужчына — прадстаўнік Беларускага Хэльсінскага камітэту. Але Людміла Пеціна спадзяецца, што і Беларусі павінны пачацца зрухі:
«Некалькі дзён назад мы пачалі працэс падпісаньня мэмарандуму па рэалізацыі Нацыянальнай гендэрнай плятформы, і першымі падпісантамі сталі лідэры палітычных партыяў — гэта былі ў большасьці мужчыны. І гэта таксама сьведчыць пра тое, што працэс пайшоў».
Старшыня «Гендэрных пэрспэктываў» Ірына Альхоўка перакананая:
Ірына Альхоўка
«Гендэрная палітыка заўсёды прадугледжвае парнасьць. І сёньня мы павінны задумацца пра тое, каб у жаночы рух прыцягваць мужчын. Мужчын, якія выступаюць супраць хатняга гвалту, мужчын, якія пакутуюць ад іх спэцыфічных гендэрных праблем — гэта рэпрадуктыўнае здароўе мужчын. Аргумэнты, якія мы прыводзім, павінны быць выгодныя для мужчын, яны павінны быць карэктныя. Мы не павінны адштурхоўваць мужчын ад жаночага руху. Яны павінны быць нашымі саюзьнікамі».І ўсё ж жаночы рух павінен яшчэ гучней заяўляць пра сябе, нават рэклямаваць і «піярыць» свае здабыткі і дасягненьні, перакананая Ірына Вештарт:
Ірына Вештарт
«Калі я, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі „Грамада“, кажу сёньня, што я амаль нічога ня ведала пра дзейнасьць многіх жаночых арганізацый, то нашы жанчыны ў рэгіёнах яшчэ менш ведаюць. Вы мяне разумееце? Мы павінны для пачатку часьцей грукацца ў дзьверы жанчын, нас павінны часьцей і гусьцей чуць, каб хаця б ведалі пра нас».У Нацыянальнай гендэрнай плятформе, якая была прэзэнтаваная на канфэрэнцыі, асобны разьдзел — што павінен зрабіць урад. Перш за ўсё — распрацаваць і прыняць закон «Аб гендэрнай роўнасьці і роўных магчымасьцях», які б утрымліваў дакладнае вызначэньне прамой і ўскоснай дыскрымінацыі, мэханізмы абароны правоў жанчын у эканамічным, грамадзкім і прыватным жыцьці.