Магілёў другія суткі ў палоне сьнежнай завеі. Паводле сыноптыкаў, за ноч вышыня сьнежнага покрыва ў горадзе перавысіла 18 сантымэтраў.
Прагноз на бліжэйшыя дні— сьнегапад і завеі не сунімуцца.
На барацьбу са сьнегам кінута некалькі дзясяткаў адзінак камунальнай тэхнікі. Дворнікі, а гэта пераважна жанчыны, грабуць сьнег не разгінаючыся. Адзін і той жа кавалак трэба расчышчаць па некалькі разоў, бо сьнегапад калі і спыняецца, то ненадоўга.

На ходніках трэба ня толькі глядзець пад ногі, але і пасьпяваць задзіраць галаву ўверх. Дахі ня чышчаныя
Пешаходная вуліца Ленінская. Ісьці па ёй трэба вытаптанымі ў сьнезе сьцежкамі
Дворнікі, а гэта пераважна жанчыны, прыбіраюць сьнег не разгінаючыся
Да двароў пакуль рукі не дайшлі. Найцяжэй — людзям сталага веку
Ля Цэнтру дзіцячай творчасьці, што на праспэкце Міру, сьмецяры завалілі сьнегам памятны знак пра старадаўняе паселішча Зьмееўка. Каб знайсьці знак, давялося некалькі хвілін поркацца ў сумёце
Дахаты...
Пакуль грэйдэры працуюць у іншых месцах. Пагрузчыкі звальваюць сьнег у кучу проста на праезнай частцы