На вашы пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адказаў ваенны экспэрт, аглядальнік газэты «Белорусы і рынок» Аляксандар Алесін.
Расейская авіябаза будзе разьмешчана ў Лідзе і пачне функцыянаваць ужо ў 2013 годзе. Пра гэта паведаміў галоўнакамандуючы ВПС Расейскай Фэдэрацыі генэрал-лейтэнант Віктар Бондараў.
«Стварэньне расейскай авіябазы ў Беларусі — гэта вынік выкананьня міжурадавага пагадненьня аб умацаваньні вайсковага складніка Саюзнай дзяржавы. Як удзельніца Саюзнай дзяржавы, Расея абавязана я сфармаваць і мець там сваю авіябазу», — заявіў Бондараў.
Ён таксама паведаміў, што на першапачатковым этапе база будзе расейскай, потым — будзе бачна.