Бюро дэпутаткі ад Партыі зялёных у нямецкім Бундэстагу Марылюізы Бэк інфармуе пра яе візыт у Беларусь 17–18 ліпеня.
Паведамляецца, што спадарыня Бэк мае намер атрымаць уяўленьне пра цяперашні стан правоў чалавека ў краіне, а таксама пра беларускую палітычную сытуацыю.
Заплянаваныя перамовы з праваабарончымі арганізацыямі, сваякамі палітвязьняў, прадстаўнікамі апазыцыйных партыяў і аналітычных цэнтраў, журналістамі, грамадзкімі актывістамі ды экспэртамі. Акрамя таго, прызначаная сустрэча ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Адзначаецца, што беларускія ўлады далі спадарыні Бэк уязную візу ў краіну ўпершыню за тры апошнія гады.