Узнагароджаньне адбылося ў Стакгольмскай канцэртнай залі. Спачатку выступіў старшыня Нобэлеўскага камітэту Касі Кулман Файв, а потым кароль Швэцыі Карл Густаў ХVI уручыў кожнаму ляўрэату адмысловы мэдаль з выявай Альфрэда Нобэля і дыплём. А 21-й, паводле беларускага часу, — банкет у Блакітнай залі Стакгольмскай ратушы. «У банкетнай прамове будзе пра Беларусь», — сказала ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч журналістам напярэдадні, 9 сьнежня, адказваючы на папрокі крытыкаў яе Нобэлеўскай лекцыі.
Your browser doesn’t support HTML5
Сьвятлана Алексіевіч, першыя ўражаньні ад атрыманьня прэміі (1)
Your browser doesn’t support HTML5
Сьвятлана Алексіевіч, першыя ўражаньні ад атрыманьня прэміі (2)