Паводле віцебскага актывіста Хрыстафора Жаляпава, апоўдні на плошчы Перамогі сабралася каля 100 чалавек:
«Сьпярша ўсё выглядала так, што большасьць прысутных — гэта журналісты, у тым ліку прадстаўнікі дзяржаўнага тэлебачаньня, а таксама супрацоўнікі міліцыі, у форме і без. Гараджане спачатку стаялі наводдаль, але потым усе згуртаваліся. Супольна было прынята рашэньне прайсьці па цэнтральнай вуліцы Леніна».
Апоўдні на плошчы Перамогі
Ідзе калёна
Праваабаронца Павал Левінаў размаўляе з прэсай
Хрыстафор Жаляпаў (у цэнтры)
На акцыю прыйшлі нязгодныя з Дэкрэтам № 3
Cупрацоўнікі міліцыі
Калёна прайшла частку маршруту, які плянавалі заяўнікі акцыі, забароненай Віцебскім аблвыканкамам — па цэнтральнай вуліцы гораду, да помніка князю Альгерду. Да калёны па дарозе далучаліся мінакі, і каля помніка сабралася ўжо пад дзьве сотні чалавек. Міліцыя назірала, але ня ўмешвалася.
Пад бел-чырвона-белымі сьцягамі
Пасьля кароткіх прамоваў каля помніка людзі пачалі разыходзіцца. І ўжо пасьля акцыі супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС затрымалі аднаго з самых яскравых прамоўцаў — сябра Партыі БНФ Леаніда Аўтухова, які прыехаў у Віцебск з райцэнтру Гарадок. У пастарунак забралі і здымачную групу тэлеканалу «Белсат», якая прыехала зь Менску, — журналістку Вольгу Чайчыц і відэаапэратара Андрэя Козела. Праваабаронцы спрабуюць высьветліць далейшы лёс усіх затрыманых.