Свабода сабрала 11 фактаў пра жыцьцё і дзейнасьць япіскапа Мікалая. Упершыню публікуюцца фотаздымкі мітрапаліта, зробленыя фатографам Уладзімерам Кармілкіным (чорна-белыя).
1. У сьвецкім жыцьці — Міхаіл Мацукевіч. Нарадзіўся ў Самарскай губэрні, але паходзіў з праваслаўнай сям’і беларусаў-бежанцаў з Палесься.
2. Сустрэў Другую сусьветную вайну ў Берасьці, жаўнерам Войска Польскага. Быў паранены.
3. У 1944 годзе быў арыштаваны нямецкімі ўладамі і вывезены ў Нямеччыну, дзе да лютага 1945 году быў на прымусовых працах — капаў акопы.
4. Пасьля вызваленьня амэрыканскімі войскамі жыў у Вялікабрытаніі, працаваў на прадпрыемствах, быў адміністратарам Беларускага дома ў Лёндане.
5. У 1951 годзе пераехаў у Канаду. Скончыў там багаслоўскі факультэт Калегіі сьвятога Андрэя ў Вініпэгу.
6. Ад жніўня 1954 году жыў у Таронта. Арганізаваў прыход Сьвятога Кірылы Тураўскага. Выконваў сьвятарскія абавязкі ў гарадах Садбэры, Атава, Манрэаль і інш. Зь сярэдзіны 1960-х гадоў штомесяц прыяжджаў на набажэнствы да беларускіх вернікаў у Дэтройт.
Кіраўніцтва партыі БНФ сустракае мітрапаліта Мікалая ў Менску, 1992 год. Разам з Валянцінай Трыгубовіч, Зянонам Пазьняком і Юрасём Хадыкам у адным шэрагу: Мікола Ганько і Васіль Русак, якія прыляцелі разам з Уладыкам Мікалаем, і прадстаўнікі Брацтва трох Віленскіх мучанікаў - а. Георгі Латушка і Міхась Арэшкаў, адзін з заснавальнікаў Брацтва.
7.У 1966 годзе ў катэдральным саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку пастрыгся ў манахі і прыняў імя Мікалай.
8. Пераклаў на беларускую мову «Напрастольнае Эвангельле», выдаў шэраг рэлігійных кнігаў на беларускай мове.
Мітрапаліт Мікалай у Курапатах
9. Узначальваў Фонд дапамогі ахвярам Чарнобылю ў Беларусі.
10. Першаярархам БАПЦ быў ад выбару на надзвычайным саборы БАПЦ у Кліўлэндзе да сьмерці ў 2002 годзе. Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку, у ЗША.
Мітрапаліт Мікалай у Хатыні
11. Цяпер завяршаецца шматгадовая праца над выданьнем спадчыны