«Польскі дакумэнтальны фільм у Беларусі — глыбіня рэзкасьці» — поўная назва сэрыі культурных імпрэз, якія ладзяцца ў Менску 3-7 кастрычніка. Арганізатары — Stowarzyszenie Młodych Twórców — «Ku Teatrowi» (Таварыства маладых творцаў — «Да Тэатру») і мэдыяпраект «рARTisan».
Усе падзеі Тыдня ладзяцца ў Press Club Belarus (Менск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601).
«pARTtisan № 33»
3-га кастрычніка Тыдзень пачаўся прэзэнтацыяй альманаху «pARTtisan № 33», прысьвечанага гісторыі польскага дакумэнтальнага кіно.
Артур Клінаў, рэдактар альманаху pARTtisan
Кнігу «Дапаможнік кінадакумэнталіста» польскай прафэсаркі Гражыны Кэндзеляўскай прэзэнтуе Ялянта Кільян, аўтарка шматлікіх польска-беларускіх культурных праектаў.
"Дапаможнік кінадакумэнталіста"
Ялянта Кільян
Тлумачыць нюансы станаўленьня польскага кароткага дакумэнтальнага кіно дапамагаюць пісьменьніца Сьвятлана Курс і аглядальнік кіно Антон Сідарэнка.
Сьвятлана Курс
Антон Сідарэнка
Цягам імпрэзы 3 кастрычніка прысутныя паглядзелі шэраг кароткамэтражак з залатога фонду польскага дакумэнтальнага кіно.
7 кастрычніка на заканчэньне фэсту будзе прэзэнтаваны фільм «Час трох чарапах» (Czas trzech żólwi) аўтарства Ялянты Кільян. Стужка прысьвечаная станаўленьню беларускай рок-сцэны на мяжы канца 1990-х — пачатку «нулявых» гадоў.
Уся праграма Тыдня польскага кароткага дакумэнтальнага кіно ў Менску.
Уваход вольны.