16 лютага на могілках вёскі Гірстуны адбылося пахаваньне праху журналіста і гісторыка Віктара Сінкевіча — у маладосьці актывіста СБМ, вэтэрана арміі Андэрса, героя бітвы пад Монтэ-Касіна.
Сталым слухачам Радыё Свабода ён быў вядомы як Язэп Барэйка. «Гаварыў Язэп Барэйка» — гучала на заканчэньне ягоных перадач у гады халоднай вайны.
Your browser doesn’t support HTML5
1983. Язэп Барэйка. Каталіцызм у Беларусі
Віктар Сінкевіч памёр у верасьні ў Сан-Францыска на 92-м годзе жыцьця. На радзіму ягоны прах даставіў сын Міхаіл.
Сын Міхаіл
Разьвітацца зь Віктарам Сінкевічам прыехалі сваякі з Глыбокага і Шуміліна.
Your browser doesn’t support HTML5
1983. Язэп Барэйка. Заснаваньне Вільні
Your browser doesn’t support HTML5
1982. Язэп Барэйка. Беларусь у каталёнскім друку
Your browser doesn’t support HTML5
1985. Язэп Барэйка. 1000-годзде Хрысьціянства ў Беларусі