На поўнач ад цэнтру дацкай сталіцы знаходзіцца незвычайны парк — Superkilen. Кожны элемэнт гэтага месца натхнёны этнічнай разнастайнасьцю.
Парк адкрылі ў 2012 годзе. Яго наўмысна праектавалі так, каб ён сумяшчаў элемэнты культуры 60 этнасаў, якія жывуць у Капэнгагене.
Чорны рынак
Парк даўжынёй у кілямэтар складаецца з трох зонаў: «Чырвоная плошча», «Чорны рынак» і «Зялёны парк».
Парк перасякаюць роварныя сьцежкі. Там ёсьць дзіцячыя пляцоўкі, месцы для гульні ў баскетбол, футбол, а таксама пляцоўкі для культурніцкіх імпрэзаў, пікнікоў і адпачынку.
Зялёны парк
Розныя аб’екты парку сымбалізуюць краіны, адкуль паходзяць жыхары раёну Нёрэбра, дзе месьціцца парк.
Гукавая сыстэма зь Ямайкі
Гэта нэонавыя знакі Катару, тумбы з Ганы, гукавая сыстэма зь Ямайкі, баксёрскі рынг з Тайлянду, скульптура быка з Гішпаніі і палестынская зямля.
Фантан з Марока
У выбары розных аб’ектаў прымалі ўдзел самі жыхары раёну.
Японскі амар
Ёсьць у парку арэлі зь Іраку, лаўкі з Бразыліі, фантан з Марока, кітайскі салён прыгажосьці.
Лаўкі з Гаваны
Агулам у парку 108 расьлінаў і артэфактаў, якія адлюстроўваюць этнічную разнастайнасьць мясцовага насельніцтва.
Люк з Парыжу
Зямля з Палестыны
Кожны аб’ект апісаны на невялікай пласьціне зь нержавеючай побач з абʼектам.
Тумбы з Ганы
Баксёрскі рынг з Тайлянду
Супэркілен зьяўляецца вынікам супрацы паміж дацкімі і нямецкімі архітэктарамі. Разам яны стварылі сплаў паміж архітэктурай, ляндшафтам і мастацтвам.