На ўсіх трох уваходах у Народны мэмарыял Курапаты будаўнікі ўсталёўваюць мэталічныя брамы, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабоды.
Прызначэньне гэтых спарудаў пакуль незразумелае. Магчыма іх усталёўваюць выключга з эстэтычных меркаваньняў.
Паводле дзяржаўнага агенцтва БелТА, сёньня ў Курапатах прайшоў суботнік «па прыбіраньні і добраўпарадкаваньні».
Выхад да МКАДу з боку рэстарацыі
Ужа гатовая брама з боку Заслаўскай шашы
Сёньня раніцай у Курапатах зьнесьлі ўсе мэталічныя крыжы, што стаялі ўздоўж Менскай кальцавой дарогі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Курапатах зьнесьлі мэталічныя крыжы, што стаялі ўздоўж МКАД. ФОТА