Ізраільская армія заявіла аб зьняцьці абмежаваньняў з мэтай бясьпекі для жыхароў поўдня Ізраілю, сыгналізуючы аб дамоўленасьці што да спыненьня агню з палестынскімі баевікамі ў сэктары Газы, паведамляе агенцтва AP.
Са свайго боку, мас-мэдыі, падкантрольныя групоўцы «ХАМАС», якая кантралюе сэктар Газы, таксама паведамляюць аб замірэньні.
Дом у Ашдодзе, куды трапіла ракета з сэктару Газы
Нягледзячы на гэта, афіцыйнага абвяшчэньня спыненьня агню з боку Ізраілу і «ХАМАСу» пакуль не было.
На працягу суботы і нядзелі палестынскія баевікі выпусьцілі па Ізраілі сотні ракет, Ізраіль у адказ абстраляў аб’екты «ХАМАСу» ў сэктары Газы.
Аўтамабіль, у якім быў адзін з камандзіраў ХАМАСу, 5 траўня 2019
Палестынскія мэдыкі паведамілі пра 23 загінулых у выніку авіяўдараў. З ізраільскага боку паведамляюць пра чатыры ахвяры.