Пасьля вызваленьня з турмаў ў Менску і Жодзіне зьнявечаныя, жорстка зьбітыя прыехалі ў шпіталь хуткай дапамогі ў Менску. А валянтэры літаральна завалілі ўвесь прыёмны пакой ежай і неабходнымі рэчамі.
Увечары пятніцы ў прыёмным пакоі сталічнага шпіталя хуткай дапамогі ўтварылася чарга людзей, якія пасьля вызваленьня з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна, а таксама з жодзінскай турмы прыйшлі засьведчыць цялесныя пашкоджаньні і траўмы, якія атрымалі ў аўтазаках, аддзяленьнях міліцыі, ізалятарах. Яны маюць цьвёрды намер з вынікамі судова-мэдычнай экспэртызы зьвярнуцца ў Сьледчы камітэт.
Каб прайсьці мэдычную экспэртызу, чакаць у чарзе даводзілася некалькі гадзін. Нягледзячы на позьні час, людзі падыходзілі і падыходзілі.
Дапамога ад валянтэраў
Людзі прывозяць прадукты і рэчы для лекараў і пацыентаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У дзіцяці ўвесь твар быў у крыві». У Горадні падчас аварыі з «Тыграм» пацярпела 5-гадовая дзяўчынка, у яе ЧМТ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень-2020. Мы — сьведкі. „У галаве дзьве гематомы, а саджаюць у турму“. АБНАЎЛЯЕЦЦА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лепш вам гэтага ня бачыць». Людзі расказваюць пра гвалт АМАПу і катаваньні на Акрэсьціна ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пранікальнае раненьне ў грудзі, кулявыя раны вока». Што кажуць дактары пра пацярпелых ад сілавікоў