Пра інцыдэнт каля амбасады Швэцыі ў Менску паведамляе тэлеграм-канал #МотолькоПомоги.
Сьцьвярджаецца, што два чалавекі прыйшлі да дыпляматычнага прадстаўніцтва гэтай скадынаўскай краіны, каб папрасіць палітычнага прыстанішча за перасьлед беларускімі ўладамі.
Амбасада Швэцыі ў Менску
Аднак сьледам да будынку прыехалі прадстаўнікі праваахоўных структураў, якія паспрабавалі перашкодзіць пацярпелым ад рэжыму.
Паводле інфармацыі Свабоды, сілавікі сапраўды прыйшлі да амбасады Швэцыі і ходзяць вакол яе, некага чакаюць.
У амбасадзе Швэцыі ў Менску пакуль не камэнтуюць сытуацыю.
Ахоўнік размаўляе з чалавекам за картонкай
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Швэцыі выстава пра мастака Алеся Пушкіна, які стаў ахвярай міліцэйскага гвалту