Адразу дзьве скаргі на меру стрыманьня сябраў Каардынацыйнай рады разглядае Менскі гарадзкі суд.
Ад імя Каардынацыйнай рады цяпер выступае бізнэсовец Максім Баграцоў
21 верасьня а 14-й гадзіне пачалі разглядаць скаргу абароны Марыі Калесьнікавай на заключэньне яе пад варту.
А 15-й там жа будзе разглядацца аналягічная скарга абароны палітзьняволенага юрыста Ільлі Салея.
Замежныя амбасадары ў Менскім гарадзкім судзе
Падтрымаць Марыю Калесьнікаву, яе бацьку і Ільлю Салея ў суд прыйшлі сябры, калегі, аднадумцы.
Таксама тут амбасадары і прадстаўнікі эўрапейскіх дыппрадстаўніцтваў, у многіх значкі салідарнасьці са зьняволенымі.
Адвакатка Людміла Казак і бацька Марыі Калесьнікавай Аляксей.