Падчас пратэстаў 12 кастрычніка ўва ўсёй Беларусі затрымалі ня менш за 126 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Большасьць зь іх у Менску.
У Менску і рэгіёнах пэнсіянэры выйшлі на акцыі пратэсту. У Менску сілавікі ўжылі супраць іх пэтарды і газ. У Горадні пасьля маршу пэнсіянэрка трапіла ў шпіталь.
«Сам ты пацук!» У Менску прайшоў «Марш пэнсіянэраў». Фотагалерэя
Увечары ў Менску на пратэст выйшлі мікрараёны сталіцы. Сілавікі жорстка разагналі і гэты пратэст.