9:50 На «Гродна Азоце» бастуюць каля 150 чалавек.
Да іх на прахадную прыехаў генэральны дырэктар Ігар Бабыр і галоўны інжынэр Сяргей Сілівонік, угаворваюць пачаць працу.
На прахадной каля 10-й гадзіны
Вядомыя прозьвішчы двух затрыманых з цэху азотнай кіслаты. Іншыя работнікі цэху застаюцца на заводзе, але не прыступаюць да працы. Іхні начальнік просіць іх выйсьці за тэрыторыю прадпрыемства.
7:20 Каля ста чалавек сабраліся на прахадной буйнога хімічнага прадпрыемства «Гродна Азот». Іх затрымлівае міліцыя.
Работнікі адмаўляюцца ісьці на зьмену. Да заводу падʼехалі 5 міліцэйскіх машын і два аўтобусы. Азотаўцаў пачалі затрымліваць.
Колькасьць затрыманых пакуль невядомая.
Міліцэйскія аўтобусы каля «Гродна Азот»
Аўтазак каля «Гродна Азот»
Сілавікі на прахадной «Гродна Азота»