Замест Юрыя Бондара Міністэрства культуры ўзначаліў Анатоль Маркевіч.
Юры Бондар кіраваў міністэрствам тры гады.
Юры Бондар на сцэне Купалаўскага тэатру перад акторамі, якія выступілі супраць звальненьня дырэктара Паўла Латушкі. З таго часу тэатар у прастоі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нармальныя людзі ходзяць бяз маскі». Пяць гісторый пра былога міністра культуры Юрыя БондараАнатоль Маркевіч раней быў памочнікам прэзыдэнта — інспэктарам па Берасьцейскай вобласьці. Да лютага 2019 году ён узначальваў Наваградзкі райвыканкам у Горадзенскай вобласьці. Да гэтага быў старшынёй райсавету, намесьнікам старшыні райвыканкаму, дырэктарам школы, настаўнікам — у сфэры культуры не працаваў. Нарадзіўся ён у 1971 годзе на Шчучыншчыне.
Пасаду памочніка па Берасцейшчыне цяпер займае колішні старшыня КДБ Валеры Вакульчык.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тэатар у прастоі. У гэтым сэзоне спэктакляў ня будзе». Што адбываецца ў Купалаўскім