«Сёньня ў Менску кіраўнікі дыпляматычных місій Эўрапейскага Зьвязу мелі гонар сустрэцца з блізкімі беларусаў, забітых толькі за тое, што яны мірна патрабавалі выкананьня сваіх асноўных правоў», — напісаў амбасадар у Фэйсбуку.
У сустрэчы прынялі ўдзел родныя некалькіх палітычных зьняволеных, сярод іх жонкі Ігара Лосіка, Міколы Статкевіча, удава Аляксандра Тарайкоўскага.
«#WeStandWithBelarus у гэты Дзень салідарнасьці і кожны дзень, пакуль усе палітычныя зьняволеныя ня выйдуць на свабоду і ўсе вінаватыя ня будуць прыцягнутыя да адказнасьці», — напісаў Шубэль.
Кіраўнікі дыпляматычных місій Эўразьвязу сустрэліся з блізкімі беларусаў, забітых падчас пратэстаў, і роднымі некалькіх палітвязьняў.
У сустрэчы, акрамя Шубэля, прынялі ўдзел амбасадары Аўстрыі, Нямеччыны, Італіі, Латвіі, Літвы, Нідэрляндаў, Польшчы, Фінляндыі, Францыі і Эстоніі.
Кіраўнікі дыпляматычных місій Эўразьвязу сустрэліся з блізкімі беларусаў, забітых падчас пратэстаў, і роднымі некалькіх палітвязьняў. Менск, 7 лютага 2021 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік Эўрапейскай Рады: «Пакласьці канец крызісу ў Беларусі можа толькі поўная прыхільнасьць да дыялёгу»