Год таму, 16 жніўня 2020 году, па ўсёй Беларусі адбыліся шматтысячныя «Маршы Свабоды», на якіх мірныя пратэстоўцы патрабавалі вяртаньня справядлівасьці, спыненьня гвалту і адстаўкі Лукашэнкі. Журналісты назвалі іх найбольш масавымі акцыямі ў гісторыі Беларусі на той момант.
Пасьля поўдня на плошчы Незалежнасьці ў Менску прайшоў мітынг у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, у якім узяло ўдзел некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. Многія ўдзельнікі арганізавана прыехалі з розных рэгіёнаў Беларусі спэцыяльнымі аўтобуснымі і чыгуначнымі рэйсамі.
Сам Лукашэнка таксама прыбыў на плошчу і ў сваім выступленьні паўтарыў, што ўладу аддаваць не зьбіраецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дыялёг Лукашэнкі з прыхільнікамі на мітынгу ў Менску: «Вы хочаце свабоды?» — «Не!»Па абедзе каля стэлы «Менск — горад-герой» сабраліся больш за 100 тысяч удзельнікаў «Маршу Свабоды». Была занятая ўся тэрыторыя каля музэю Вялікай Айчыннай вайны, парку Перамогі, праспэкту Пераможцаў і прылеглых вуліц.
Атмасфэра была ўзьнёслая. Удзельнікі мітынгу падтрымалі патрабаваньне каардынатаркі аб’яднанага штабу Марыі Калесьнікавай аб адстаўцы Аляксандра Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску адбыўся найбольшы мітынг у гісторыі Беларусі. ФОТА100-мэтровы бел-чырвона-белы сьцяг у цэнтры Менску
Людзі трымалі тысячы бел-чырвона-белых сьцягаў, плякаты: «Вярніце мой горад!», «Трыбунал», «Ярмошыну — на Акрэсьціна», «Выключай БТ», «Сьвета — наш прэзыдэнт», «Свабоду палітвязьням!».
Пазьней дзясяткі тысяч прыхільнікаў перамен сабраліся на сталічнай плошчы Незалежнасьці. Марш Свабоды прайшоў мірна, без умяшаньня сілавікоў.
Маршы Свабоды з масавым удзелам жыхароў адбыліся ва ўсіх буйных гарадах Беларусі.
У Горадні на мітынг сабраліся каля 30 тысяч чалавек
Шматтысячны мітынг у цэнтры Гомля
У магілёўскім «Маршы Свабоды», паводле ацэнак праваабаронцаў, узялі ўдзел ад 7 да 10 тысяч чалавек
Жыхары Віцебску на акцыі пратэсту
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вечар гістарычнага дня. СТРЫМ Свабоды зь менскіх вуліц ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не забудзем, не даруем». Што адбываецца на «Маршы Свабоды» ў Гомлі. ФОТАРЭПАРТАЖ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні на мітынг сабраліся каля 30 тысяч чалавек. ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Магілёве адбывалася найбуйнейшая акцыя пратэсту за часы прэзыдэнцтва Лукашэнкі. ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Марш Свабоды» ў Віцебску. ФОТАРЭПАРТАЖ