Сем дзён жніўня 1991 году былі аднымі з самых крытычных у найноўшай гісторыі Беларусі. Пачалося са спробы асобных кіраўнікоў СССР умацаваць камуністычную імпэрыю — скончылася абвяшчэньнем незалежнасьці рэспублік.
Як гэта адбывалася? Хроніка падзеяў 22 жніўня 1991 г.
- У 00.04 самалёт з Гарбачовым, членамі ягонай сям'і і народнымі дэпутатамі РСФСР прызямляецца ў Маскве.
Міхаіл Гарбачоў у аэрапорце Ўнукава-2
- Генэральны пракурор РСФСР аддае распараджэньне аб арышце членаў ГКЧП.
- Міністар унутраных спраў СССР, член ГКЧП Барыс Пуга скончвае жыцьцё самагубствам.
- У Маскве адбываецца шматтысячны мітынг перад Белым домам.
Барыс Ельцын на мітынгу ў Маскве 22 жніўня 1991
- Прэзыдэнт РСФСР Барыс Ельцын падпісвае ўказ аб зьмене дзяржаўнага сьцягу Расеі — ім робіцца трыкалёр.
- Дэпутаты Апазыцыі БНФ зьбіраюць больш за 80 подпісаў народных дэпутатаў з патрабаваньнем скліканьня нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету БССР.
- Прэзыдыюм Вярхоўнага Савета БССР вымушаны прызначыць нечарговую сэсію на 24 жніўня.
- Дэпутаты БНФ у 363 пакоі пачынаюць працу над пакетам законапраектаў аб Незалежнасьці Беларусі.
- З вокнаў Апазыцыі БНФ у Доме ўраду на плошчу вынесены бел-чырвона-белы сьцяг — яго прынёс і ўмацаваў дэпутат Алесь Шут.
Сьцяг у вакне пакоя Апазыцыі БНФ у Доме ўраду, фота Ул. Кармілкіна
- У Маскве на плошчы перад будынкам КДБ людзі дэмантуюць помнік Дзяржынскаму.
Дэмантаваны помнік Дзяржынскаму на Лубянскай плошчы ў Маскве
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівеньскі тыдзень 91-га. Дзень першы: Ельцын у Маскве, а Пазьняк у Менску заклікаюць да супраціву ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівеньскі тыдзень 91-га. Дзень другі: дэпутаты БНФ праводзяць мітынг, шахтары Салігорску заяўляюць пра страйк ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівеньскі тыдзень 91-га. Дзень трэці: путч правальваецца, Дземянцей баіцца, што павесяць «на вяроўцы бяз мыла», Гарбачоў вяртаецца ў Маскву