Як гэта адбывалася? Хроніка падзеяў 23 жніўня 1991.
- Прэзыдыюм Вярхоўнага Савета БССР прапаноўвае вынесьці на сэсію, прызначаную на заўтра, два пытаньні : «Аб бягучым моманце» і «Аб Саюзным дагаворы».
- Прэзыдыюм ВС не прымае прапанову Апазыцыі БНФ па парадку дня сэсіі, якую старшыні ВС БССР Мікалаю Дземянцею перадаў Старшыня Апазыцыі БНФ Зянон Пазьняк. Яны прадугледжвалі наступныя пытаньні:
«Аб дзеяньнях членаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета БССР і службовых асобаў рэспублікі ў час перавароту.
Аб дзеяньнях грамадзка-палітычных арганізацый у час спробы дзяржаўнага перавароту.
Аб наданьні канстытуцыйнага статусу Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР.
Аб зьменах у артыкуле Канстытуцыі БССР.
Аб Саюзным дагаворы.
Аб асноўных пытаньнях парадку дня пятай сэсіі Вярхоўнага Савету БССР».
Прапановы Апазыцыі БНФ па парадку дня нечарговай сэсіі ВС БССР
- У Вярхоўны Савет паступаюць звароты жыхароў Беларусі, арганізацый і працоўных калектываў з патрабаваньнем за падтрымку путчу спыніць дзейнасьць КПБ-КПСС, адправіць у адстаўку кіраўніцтва Вярхоўнага Савета БССР.
Ліст супрацоўнікаў выдавецтва «Беларусь», 23 жніўня 1991 г.
- Дэпутаты Апазыцыі БНФ завяршаюць працу над законапраектамі на сэсію, і перадаюць у Прэзыдыюм ВС пакет з больш як 20 заканадаўчых прапаноў, накіраваных на абвяшчэньне Незалежнасьці і стварэньне падмурку беларускай дзяржаўнасьці.
Валянцін Голубеў, Зянон Пазьняк і Сяргей Навумчык у 363 пакоі Дому ўраду ў часе працы над дакумэнтамі. Кадр зь фільму "Дэпутаты".
Заяўка дэпутатаў Апазыцыі БНФ, 23 жніўня 1991 г.
- Таксама парлямэнцкая апазыцыя патрабуе ад і старшыні Дзяржтэлерадыё прадаставіць прамы эфір на тэлевізіі.Пасьля кансультацый з кіраўніцтвам Вярхоўнага Савету прымаецца рашэньне эфір даць.
- Увечары Зянон Пазьняк, Уладзімер Заблоцкі, Валянцін Голубеў і Сяргей Навумчык атрымліваюць больш як гадзіну жывога тэлеэфіру. Дэпутаты паведамляюць пра мэты, якіх будуць дамагацца на чэсіі, сярод іх галоўная – наданьне Дэклярацыі аб сувэрэнітэце статусу канстытуцыйнай сілы. Яны заклікаюць жыхароў Менску раніцай 24 сакавіка прыйсьці да Дому ўраду і падтрымаць Апазыцыю БНФ.
Плякат БНФ
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівеньскі тыдзень 91-га. Дзень першы: Ельцын у Маскве, а Пазьняк у Менску заклікаюць да супраціву ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівеньскі тыдзень 91-га. Дзень другі: дэпутаты БНФ праводзяць мітынг, шахтары Салігорску заяўляюць пра страйк ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівеньскі тыдзень 91-га. Дзень трэці: путч правальваецца, Дземянцей баіцца, што павесяць «на вяроўцы бяз мыла», Гарбачоў вяртаецца ў Маскву ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівеньскі тыдзень 91-га. Дзень чацьверты: Апазыцыя БНФ дамагаецца скліканьня сэсіі ВС, у Маскве дэмантуюць помнік Дзяржынскаму