Сваю акцыю жанчыны прысьвяцілі менскаму пэнсіянэру Анатолю Шаўковічу, «пакаяльнае» відэа якога стала мэмам.
Пра акцыю ў падтрымку Анатоля Шаўковіча расказаў сайт «Салідарнасьць».
Анатоль Шаўковіч пасьля затрыманьня за нібыта арганізаваны пашыў беларускіх нацыянальных сьцягоў падзяліўся на камэру, што заўжды любіў спалучэньне белага і чырвонага, напрыклад салату «памідоры са сьмятанай».
Акцыя з памідорамі ў Менску
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хрэн вам, а ня хуткая». Новыя сьведчаньні пра катаваньні ў турме на АкрэсьцінаМужчыну прысудзілі 15 сутак «за выраб у падвале пратэставай сымболікі». Аднак па заканчэньні тэрміну на волю ён так і ня выйшаў. Стала вядома, што яму дадалі столькі ж.
Акцыя з памідорамі ў Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У камэры з 8 чалавек 5 — „палітычныя“». Што піша Юлія Слуцкая з-за кратаў