Праваабаронцы прыйшлі да высновы, што «ўлады сталі выкарыстоўваць крымінальны перасьлед у якасьці асноўнага інструмэнту абмежаваньня грамадзянаў у іх праве на свабоднае выказваньне думак, на свабоду мірных сходаў і на ўдзел у вядзеньні дзяржаўных спраў з дапамогай канкурэнтных выбараў».
Асуджаныя за 2021 год: мужчыны, жанчыны, непаўналетнія
Зь вядомых «Вясьне» 1285 асуджаных за 2021 год пазбаўленьне волі ўжывалася да 537 фігурантаў, а гэта 41,8 %. Суадносіны мужчын і жанчын склалі 81,8% і 18,2 % адпаведна.
Больш за ўсё асуджаных у палітычных крымінальных справах зафіксавана ў Менску (388) і Берасьцейскай вобласьці (351), што ў адсоткавых суадносінах складае 57,5 % ад агульнай колькасьці асуджаных летась.
Палітычны перасьлед-2021, людзей адправілі ў турмы агулам на 1992 гады
Абмежаваньне волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія») суды ўжылі ў 23,7 % выпадкаў асуджэньня. Абмежаваньне волі без накіраваньня ў ПУАТ («хатняя хімія») суды ўжывалі ў 29,5 % выпадкаў. 2,3% былі асуджаныя да арышту.
Самыя рэпрэсіўныя судзьдзі Беларусі ў 2021 годзе
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Баярскага этапуюць у Магілёў, Івашына наведаў доктар, Дзядка прызналі «схільным да суіцыду», +3 новыя палітвязьні