Сёньня дзевятнаццаты дзень расейскага нападу на Ўкраіну. Тут падсумаваньне падзеяў за 14 сакавіка:
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абстрэлы Кіева і Жытоміра, блякада Марыюпалю. Што адбываецца ў 19-ы дзень вайны Расеі супраць УкраіныДата дня
15 сакавіка 1994 году Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў першую Канстытуцыю незалежнай Беларусі. Апазыцыя БНФ у галасаваньні ня ўдзельнічала, бо выступала супраць увядзеньня пасады прэзыдэнта, заявіўшы, што гэта прывядзе да дыктатуры. Канстытуцыю падпісаў старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб.
Your browser doesn’t support HTML5
Чым Канстытуцыя 1994 году лепшая за сучасную. Тлумачым
Дзень у гісторыі
1923 — Рада амбасадараў Лігі нацыяў прызнала дэмаркацыйную лінію між Польшчай і Летувой дзяржаўнай мяжой.
1990 — Міхаіл Гарбачоў быў абраны першым прэзыдэнтам СССР.
1994 — Вярхоўны Савет Беларусі прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
2017 — у Горадні, Магілёве і Менску прайшлі «Маршы недармаедаў» супраць Дэкрэту № 3 аб сацыяльным утрыманстве. Акцыі пратэсту скончыліся масавымі затрыманьнямі. Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», агулам па Беларусі ў гэты дзень затрымалі 77 чалавек.
У гэты дзень нарадзіліся
1862 — Францішак Вярэнька, беларускі краязнавец і археоляг.
1868 — Яўген Ляцкі, беларускі крытык, гісторык літаратуры, дасьледчык беларускага фальклёру.
1930 — у Віцебску нарадзіўся Жарэс Алфёраў, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы.
1940 — Ірына Шыкунова, беларуская опэрная сьпявачка, народная артыстка БССР.
У памяці
1962 — Артур Комптан, амэрыканскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
1981 — Рэнэ Клер, францускі рэжысэр.