Разьвітваліся з паэткай Ларысай Геніюш 10 красавіка 1983 году. Праводзіць яе ў Зэльву прыехалі тысячы людзей. За пахаваньнем назіралі службоўцы ў цывільным з Зэльвы і Ваўкавыску.
Здымкі з пахаваньня зьберагаюцца ў Беларускай бібліятэцы імя Францішка Скарыны ў Лёндане.
Пахаваньне Ларысы Геніюш у Зэльве. 10 красавіка 1983 году
Сьвятара зэльвенскай Сьвята-Траецкай царквы запалохвалі і настойвалі, каб не было адпяваньня. Але айцец Васіль Чыкіда адпяваў Ларысу Геніюш чатыры гадзіны. Ён назваў яе чалавекам «з крыштальна чыстай душой, чые творы будуць жыць вечна».
Пахаваньне Ларысы Геніюш у Зэльве. 10 красавіка 1983 году
Ад храма да могілак людзі несьлі труну на плячах.
Пахаваньне Ларысы Геніюш у Зэльве. 10 красавіка 1983 году
На могілках выступілі Адам Мальдзіс і Ўладзімер Арлоў. Арлоў прачытаў верш Сержука Сокалава-Воюша, напісаны на сьмерць паэткі.
Напярэдадні пісьменьнікаў з Горадні і Менску выклікалі ў райвыканкам і папярэджвалі, каб тыя не гаварылі на пахаваньні прамоваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выгнала з хаты Караткевіча, не хацела быць полькай, ня мела савецкага грамадзянства. Споўнілася 40 гадоў з дня сьмерці Ларысы Геніюш7 красавіка ў Вільні ў 18:00 пройдзе вечарына памяці беларускай паэткі Ларысы Геніюш. Роўна 40 гадоў таму ў гэты дзень яна памерла.
Вечарыну яе памяці правядзе літаратар і журналіст Сяргей Дубавец, які асабіста ведаў Ларысу Антонаўну.
Вечарына пройдзе ў Віленскім Цэнтры беларускай культуры і супольнасьці (вуліца Vilniaus, 20).